ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

23 мая 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
З нагоды юбілею святарскіх пасвячэнняў у год Святарства паважаным: біскупу Аляксандру Кашкевічу, арцыбіскупу Марціну Відовічу, арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, біскупу Уладзіславу Бліну, біскупу Казіміру Велікасельцу сардэчна жадаем здароўя на доўгія гады, зычлівасці і людской памяркоўнасці, душэўнага супакою, цішы ў сэрцы, шмат пагодлівых і радасных дзён. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас служыць, благаславіць і вядзе самым прыгожым шляхам, Міласэрная Маці апякуецца Вамі няспынна, а Святы Дух адорвае неабходнымі ласкамі.
З малітвай вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Яраслаў Грынашкевіч!
Віншуем Вас з юбілеем святарскіх пасвячэнняў і перасылаем Вам самыя прыгожыя пажаданні: Даверыўся Богу і Яго любові – Няхай Ён цябе адорыць са сваёй шчодрасці. Няхай дасць Табе сілы і добрае, чулае сэрца, Каб нёс людзям Езуса святарскімі рукамі. Няхай Святы Дух падкажа найпрыгожэйшую мову, Калі вернікам будзеш абвяшчаць Хрыстовае слова. Няхай Табе сонца свеціць, душа радуецца, Няхай Табе ясная будучыня мудрыя планы снуе. Здароўе дапісвае, будуць людзі мілыя, Бог дасць цішыню ў сэрцы і ўзмоцненыя сілы. Мы захаваем у сэрцах аб Табе добрую памяць. А за службу для нас – шчырае аддзяч, Божа!
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў, рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
 

9 мая 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Шаноўны Пастыр нашай дыяцэзіі, біскуп Аляксандр!

З нагоды Імянінаў і XIX гадавіны біскупскіх пасвячэнняў сардэчна жадаем Вам ўсяго самага найлепшага. Няхай Змёртвыхпаўсталы Пан, якому Вы даверыліся, благаславіць Вас на дальнейшую паслугу і заўжды акружае сваёй апекай, Вастрабрамская Божая Маці клапоціцца пра кожны дзень Вашага жыцця, а св. Аляксандр вядзе шляхам праўды. Няхай нястомная Вашая праца на Панскай ніве выдасць прыгожы плён, а самааддача, з якой Вы выконваеце сваю паслугу, будзе ўзорам для пераймання і для шматлікіх прызванняў. Мы ўдзячны Вам, дарагі Пастыр, што Вы - з намі, што няспынна клапоціцеся пра сваю аўчарню, для кожнага знаходзіце цёплае слова і мудрую параду. Няхай міласэрны Бог адорыць вас здароўем на дальнейшыя гады жыцця, дасць сілаў і цярплівасці, каб і далей годна служылі Богу і людзям, зробіць кожны дзень радасным і пагодным. Няхай у Вашым сэрцы пануе цішыня, а на твары – усмешка.
З малітвай – дыяцэзіяне
◊◊◊
З нагоды Імянінаў паважанага ксяндза Аляксандра Баклажца і былога пробашча Аляксандра Сасноўскага шчыра жадаем Вам радасці, сілы і стойкасці, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, Божага благаславення, апекі Марыі Панны, поспехаў, усіх Божых ласкаў. Мы дзякуем за цярплівасць, дабрыню, веліч сэрца.
Удзячныя парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Дарагі ксёндз Аляксандр Севасцьяновіч!
Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Божага благаславення, няспыннай апекі Марыі Панны на святарскім шляху, здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, людской зычлівасці.
Андрэй, Ірэна, Валянцін і бацькі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віктар Захарэўскі!
 Віншуем Вас з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам здароўя на доўгія гады і шчодрых Божых ласкаў. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, благаславіць Вас у цяжкай і адказнай святарскай працы, а Марыя Панна ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі і дапамагае заўжды і ўсюды. Няхай Ваша мудрасць, дабрыня і сціпласць, клопат пра людзей заўжды будуць узорам для пераймання. Мы дзякуем Вам за вялізную працу, цярплівасць, мудрыя парады і добрае чулае сэрца.
Вернікі з вёскі Буцілы, сем’і: Вянсковіч і Макарэвіч
 

25 красавіка 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Віншуем вялебнага біскупа Аляксандра Кашкевіча
з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам усіх ласкаў ад Змёртвыхпаўсталага Езуса, здароўя на доўгія гады, шмат прыгожых радасных хвілінаў, душэўнага супакою, цішыні ў сэрцы. Няхай Найсвяцейшая Марыя Панна ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі, а анёл-ахоўнік беражэ заўжды ад зла. Мы дзякуем Вам за ахвярную службу на карысць людзям і дзеля Божай хвалы, клопат пра вернікаў, цёплыя словы.
З малітвай – дыяцэзіяне
◊◊◊
Паважаны ксёндз Яраслаў Грынашкевіч!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус асвятляе сваёй ласкай Ваш жыццёвы шлях, а Марыя Панна ахінае кожны яго дзень плашчом мацярынскай апекі, а анёл-ахоўнік дапамагае ў складаныя хвіліны і абараняе ад зла. Няхай кожны дзень жыцця прыносіць радасць, не падводзіць здароўе, побач будуць зычлівыя людзі, а на твары - заўжды будзе ўсмешка. Няхай шчырая і ахвярная святарская праца дасць шчодры плён, а так прыгожа абвешчанае Божае слова паселіцца назаўжды ў сэрцах вернікаў.
З памяццю і малітвай рэдакцыя газеты «Слова Жыцця»
 

11 красавіка 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
З нагоды дня Святара і Велікодных святаў перасылаем сардэчныя пажаданні паважаным ксяндзам: Андрэю Бародзічу, Паўлу Гардзейчыку і Яўгену Учкуронісу: моцнага здароўя, душэўнага супакою, спакойных дзён у Божай ласцы, людской дабрыні. Няхай Святы Дух асвятляе сваім святлом кожны дзень святарскай паслугі, Хрыстус будзе заўжды сябрам, а служба Богу і людзям прынясе задавальненне і шчодры плён.
Вернікі і моладзь з парафіі імя св. Станіслава Косткі з Ваўкавыска
◊◊◊
З нагоды дня Святара і Велікодных святаў сардэчна жадаем шаноўным ксяндзам: Юрыю Канапельку і Паўлу Урбану здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, шматлікіх Божых ласкаў ад Змёртвыхпаўсталага Езуса, няспыннай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны і ўсіх святых, навокал – зычлівых людзей, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова. Мы ўдзячны Вам за ахвярную працу на карысць людзям і дзеля Божай хвалы, за добрыя словы і парады.
З малітвай парафіяне з Мсцібава
 

28 сакавіка 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды дня Святара і Велікодных святаў перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус благаславіць Вас і ахоўвае, а Марыя Панна апякуецца Вамі няспынна, здароўя на доўгія гады, людской зычлівасці, нязгаснага запалу ў працы на Божую хвалу і на карысць людзям, прыгожага плёну душпастырскай працы, душэўнага супакою, усмешкаў, радасці і ўсяго найлепшага.
Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды Велікодных святаў перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай Змёртвыхпаўсталы Езус адорыць Вас сваёй ласкай і благаславеннем, а Марыя Панна вядзе самымі прыгожымі шляхамі жыцця. Жадаем Вам і Вашым бацькам здароўя, душэўнага супакою, прыгожага плёну працы. Мы дзякуем усім, хто нясе нам Божае слова.
Парафіяне з вёсак: Рандзілаўшчына, Падвялікае, Скрундзі
 

14 сакавіка 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу-пралату Юзафу Трубовічу з нагоды Імянінаў перасылаем самыя найлепшыя пажаданні і ўдзячнасць за святарскую працу ў нашай парафіі. Мы жадаем Вам на дальнейшыя гады жыцця здароўя і Божага благаславення. Няхай Беззаганная Марыя, якая валадарыць у нашай парафіі, апякуецца Вамі і выпрошвае ў свайго Сына для Вас неабходныя ласкі.
З малітоўнай памяццю ўдзячныя парафіяне з п. Паўднёвы (г. Гродна)
    разам з дыяканам Юрыем, клерыкамі: Аляксандрам і Юрыем
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды дня Нараджэння, дня Святара і Велікодных святаў перасылаем сардэчныя пажаданні. Прымі нашыя пажаданні, ойча наш любімы, Бо цябе ўсе вельмі шануюць. Сёння гарачыя малітвы ўзносім ля алтара: Няхай келіх горычы здалёк цябе абміне, Каб ты жыў спакойна на гэтай слёз даліне, З Божай дапамогай у здароўі і шчасці Мог доўга працаваць на гэтай Божай ніве. Колькі зоркаў ясных стварыў Бог на небе, Столькі шчасця, Ойча, мы жадаем табе.
Парафіяне з Сурвілішкаў
 

Старонка 49 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.