ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

11 ліпеня 2021 года

Ад шчырага сэрца

13 ліпеня. ШКАПЛЕРНАЙ МБ


☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Зянону Рамейку
з нагоды дня нараджэння і імянін жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці на кожны дзень і поспехаў у душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы заступнік заўсёды апекуюцца Вамі, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна пражыць кожны дзень. Няхай на дарозе, якую ўказаў Бог, Вам заўсёды спадарожнічаюць Езус і Яго Найсвяцейшая Маці, удзяляючы бласлаўленне і ўсе патрэбныя ласкі, а Святы Дух, жывы агонь якога палымнее ў Вашым сэрцы, няхай будзе бясконца шчодры на свае дары. Жадаем мноства радасных хвілін у гэты цудоўны дзень і на ўсё жыццё.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і Ружанцовыя колы з Астрыны
 

27 чэрвеня 2021 года

Ад шчырага сэрца

29 чэрвеня. СВ. АПП. ПЯТРА І ПАЎЛА


☙✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Адамовічу
з нагоды дня нараджэння жадаем радасці, здароўя, поспехаў, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны святлом Святога Духа, міласэрны Бог заўсёды аберагае Вас, а Найсвяцейшая Панна ўзнагароджвае і адорвае сваім заступніцтвам і любоўю.
Вернікі капліцы Божай Міласэрнасці ў Доцішках
 

13 чэрвеня 2021 года

Ад шчырага сэрца

24 чэрвеня. СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ


☙✿❧
Паважанай Сястры
Антоніі Шэйгерэвіч
з нагоды імянін шчыра жадаем патрэбных Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень, нястомнай апекі святога заступніка і ўсяго самага лепшага. Няхай Вашы планы і намеры рэалізуюцца, а Маці Божая нястомна падтрымлівае на шляху да Пана.
Вернікі парафій Поразава і Свіслач
 

30 мая 2021 года

Ад шчырага сэрца

30 мая. НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ


☙✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
Аляксандру Кашкевічу
з нагоды 45-ай гадавіны святарства перасылаем сардэчныя пажаданні: апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, нязгаснага запалу ў нясенні людзям Добрай Навіны, а таксама шчодрага плёну на Божай ніве.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
 

16 мая 2021 года

Ад шчырага сэрца

23 мая. СПАСЛАННЕ СВЯТОГА ДУХА


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
Аляксандру Кашкевічу
з нагоды 30-ай гадавіны біскупскай сакры жадаем здароўя, шчасця, нязгаснага запалу веры і плённай паслугі на ніве Пана. Няхай міласэрны Бог і Святы Дух дадаюць Вам сіл і натхнення, а Маці Божая штодзённа адорвае пяшчотай і дабрынёй свайго сэрца. Жадаем рэалізацыі ўсіх планаў і зычлівых людзей на пастырскім шляху.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
 

2 мая 2021 года

Ад шчырага сэрца

13 мая. УНЕБАЎШЭСЦЕ ПАНА ЕЗУСА


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
Аляксандру Кашкевічу
з нагоды імянін сардэчна жадаем добрага здароўя, моцнай веры і надзеі, штодзённай радасці, зычлівых людзей на пастырскім шляху, Божай дапамогі на кожны дзень жыцця, а таксама нястомнай апекі святога заступніка.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
 

Старонка 5 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.