ГРОДНА
Серада,
17 красавіка 2024 года |
Ад шчырага сэрца
Віншаванні і пажаданні
7 лістапада 2021 года
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін сардэчна жадаем Божага бласлаўлення на святарскім шляху, дароў Святога Духа для адданай службы Богу і людзям, няспыннай апекі Панны Марыі, стойкасці ў штодзённай працы, надзеі ў сэрцы, моцнага здароўя і зычлівых людзей навокал.Вячаславу Матукевічу З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Дудаў
|
24 кастрычніка 2021 года
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі
з нагоды намінацыі на арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Айцец адорвае Вас асаблівымі ласкамі, Езус Хрыстус будзе Прыкладам і Правадніком на ўсіх шляхах, Святы Дух апраменьвае сваім святлом і надзяляе надзвычайнай харызмай, а ў сэрцы Найсвяцейшай Маці заўсёды для Вас будзе суцяшэнне як для Яе любімага сына.Ксяндзу Арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму Апостальства “Маргарытка” Гродзенскай дыяцэзіі
|
10 кастрычніка 2021 года
❧✿❧
Ксёндз Павел Звяжынскі!
Віншуем Вас з 22-ой гадавінай святарскіх пасвячэнняў і перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, баслаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае выконваць душпастырскую паслугу і шчодра адорвае сваімі дарамі. Жадаем Вам доўгага жыцця ў добрым здароўі, душэўнага супакою, радасных і шчаслівых дзён і толькі добразычлівых людзей побач.Апостальскі рух “Маргарытка” і парафіяне з Варнянаў і Вароны
|
26 верасня 2021 года
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу
з нагоды намінацыі на арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, сіл, стойкасці і мудрасці ў выкананні паслугі кіравання Касцёлам. Няхай Божы Провід нястомна Вамі кіруе, а побач будуць зычлівыя людзі.Арцыбіскупу Намінанту Юзафу Станеўскаму Рэдакцыя “Слова Жыцця”
|
12 верасня 2021 года
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цеплынёй, радасцю і надзеяй, вера толькі ўзмацняецца, і ўсё рэалізуецца дзякуючы дапамозе Пана і добрых людзей.Алегу Жураўскаму Вернікі парафіі Наваельня
|
25 ліпеня 2021 года
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
з нагоды імянін, 24-ай гадавіны святарскай паслугі і атрымання тытула “канонік” жадаем здароўя, сіл, стойкасці, непахіснай веры і надзеі. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе шчаслівы і бласлаўлёны, добры Бог адорвае шчодрымі ласкамі, Панна Марыя няспынна апекуецца, а святы заступнік нястомна моліцца за Вас перад Божым тронам.Віктару Субелю Касцёльны камітэт і вернікі касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
|
Наступныя артыкулы...
Старонка 4 з 52:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 258 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.