ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Хрысціянскія традыцыі

Абрад вігілійнай вячэры ў сям’і

Хрысціянскія традыцыі

Божае Нараджэнне – адно з самых урачыстых свят у хрысціянскай традыцыі. Яго Вігілія з’яўляецца прыгожым і кранальным часам для кожнай сям’і. Перажыванне яе ў духу еднасці, супольнасці і любові набліжае атмасферу бэтлеемскай ночы. Глыбокае ўспрыняцце гэтага вечара яднае родных, пакідаючы ў сэрцы прыемныя ўспаміны.
Парадак вігілійнай вячэры
    На цэнтральным месцы ў пакоі ставяцца яслі з фігурай Дзіцятка Езус. Стол засцілаецца белым абрусам (можна аздобіць яго яловымі галінкамі). Пад абрусам змяшчаецца сена. Пасярэдзіне стала ставіцца вігілійная свечка, святло якой з’яўляецца сімвалам прысутнасці Хрыста. Побач кладзецца Біблія і аплатка.
 

О Марыя, без граху першароднага зачатая!

Хрысціянскія традыцыі

8 снежня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – адно з найважнейшых марыйных свят.
    Гэтая таямніца паказвае асаблівую ролю Маці Божай, а таксама сведчыць пра тое, што Бог дапамагае кожнаму чалавеку справіцца з пастаўленымі Ім задачамі.

   Што такое беззаганнае зачацце?
    Беззаганнае зачацце Марыі выражае ісціну аб тым, што Бог захаваў дачку Яўхіма і Ганны ад першароднага граху, таму што павінна была ў будучым стаць Маці Яго Сына. Гэта выключны і адзіны ў гісторыі свету выпадак. Нельга атаясамліваць беззаганнае зачацце Марыі з Яе нявінным зачаццем Езуса Хрыста ад Святога Духа. Божае ўмяшанне ў выпадку Найсвяцейшай Панны не заключалася ў замяшчэнні дзеяння бацькоў, але ў захаванні Яе душы ад наступстваў першароднага граху, дзякуючы чаму Яна дасягнула асаблівай блізкасці з Усемагутным, магла ва ўсім Яму даверыцца.
   

Там, дзе выдумка саступае месца праўдзе

Хрысціянскія традыцыі

Незалежна ад узросту, кожны хоча верыць у цуды. Гэтае жаданне родам з дзяцінства, калі нам, маленькім хлопчыкам і дзяўчынкам, распавядалі пра добрага сівога старца, які прыносіць на святы чаканыя падарункі. А калі сказаць, што гэта праўда? І любы з так моцна камерцыялізаваных сёння персанажаў – ці то Дзед Мароз, ці то Санта Клаус – паходзіць ад рэальнай фігуры – св. Мікалая, біскупа Міры (сёння Дамрэ, Турцыя)?
Святы з вялікай фантазіяй у справах міласэрнасці
    Пра жыццё св. Мікалая, які жыў у ІІІ стагоддзі, захавалася мала гістарычных звестак і шмат легенд. Разам з тым, бясспрэчна адно: Каталіцкі Касцёл памятае яго як неверагодна добрага і міласэрнага чалавека, прызнаўшы годным вынясення да хвалы алтара.
    Вядома, што св. Мікалай нарадзіўся ў Малой Азіі і быў адзіным дзіцём у заможнай хрысціянскай сям’і. З малых гадоў вылучаўся набожнасцю, перанятай ад бацькоў. Быў чулы да няшчасцяў іншых людзей. Ахвотна дзяліўся з беднымі сваёй маёмасцю, удзяляў усякую дапамогу патрабуючым.
   

Колеры Адвэнту

Хрысціянскія традыцыі

Набліжаецца цудоўны час – Адвэнт.
    У кагосьці ён атаясамліваецца са ззяннем гірлянд у крамах і на вуліцах.
    Хтосьці ўспрымае гэты перыяд у адценнях цёмных раніц і далікатнага святла свечак падчас раратніх св. Імшаў альбо бачыць драўляныя яслі і залатое сена добрых учынкаў, сабраных для Дзіцятка Езус.
    Для некаторых гэта цяжкі час перад першымі Святамі без самых блізкіх, якія адышлі ў вечнасць…
    А з чым у Вас атаясамліваецца Адвэнт?
У маім уяўленні Адвэнт прыгадвае прыгожы аздобны ліхтарык, які вісіць на цаглянай сцяне і адкідвае яснае цёплае святло. Нядаўна я ўпершыню ў жыцці малявала акварэллю, і гэты новы досвед захапіў мяне да глыбіні душы. Паспрабую намаляваць сваю карціну пад назвай “Адвэнт”.
   

Адвэнт: дробны добры ўчынак на кожны дзень

Хрысціянскія традыцыі

1 снежня ў Касцёле распачынаецца асаблівы час – перыяд чакання Нараджэння Хрыста, Адвэнт. Рана надыходзячы змрок і паўсюднае мільгаценне ліхтарыкаў пагружаюць у атмасферу задумення, планавання, падрыхтоўкі да прыйсця ў свет Дзіцятка Езус. Шматлікія вернікі натхняюцца, каб прысвяціць гэты час служэнню бліжнім, адрачэнням, духоўнаму ўзрастанню, добрым учынкам. Некаторыя адважваюцца ўзяць сур’ёзныя пастановы і рупліва прытрымліваюцца іх на працягу 4-ох тыдняў.
Рэдакцыя “Слова Жыцця” прапануе чараду ідэй для плённага перажывання Адвэнту. Можна следаваць парадам штодня або выбраць са спісу некалькі спраў, якія захочацца выканаць. У абодвух выпадках гэта дапаможа Табе, дарагі Чытач, усцешыць бліжняга і стаць крыху бліжэй да Госпада.
   

Кастрычнік 2019 – Надзвычайны місійны месяц

Хрысціянскія традыцыі

З нагоды стагоддзя апублікавання папам Бенедыктам XV Апостальскага ліста “Maximum illud” – дакумента, які меў на мэце абудзіць у цэлым Касцёле свядомасць місійнага абавязку – Святы Айцец Францішак абвясціў кастрычнік бягучага года Надзвычайным місійным месяцам. Дэвізам былі абраны словы: “Ахрышчаныя і пасланыя: Касцёл Хрыста з місіяй у свеце”.
Місіі – гэта тэма, якая датычыць усіх вернікаў. Кожны з нас павінен абудзіць у сэрцы жаданне абвяшчаць Евангелле і перамяняць сваю супольнасць у місійную і евангелізацыйную рэчаіснасць, памятаючы, што місіі з’яўляюцца “ўмілаваннем Езуса і любоўю да Яго люду”.
   

10 цікавых фактаў пра Біблію

Хрысціянскія традыцыі

Біблія, напісаная амаль 2 тысячагоддзі таму, застаецца самым папулярным выданнем усіх часоў. Дастаткова ўявіць, што яе друк не спыняецца ні на секунду! Прапануем увазе чытачоў падборку цікавостак пра Святое Пісанне.
1) У сярэднім за год людзі набываюць 100 млн экземпляраў Бібліі. Самыя каштоўныя асобнікі ацэньваюць у мільёны (!) даляраў. У той жа час Святое Пісанне – самая танная ў свеце кніга. Ні адно выданне не мае такой колькасці бясплатных копій.
   

Старонка 10 з 21:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.