ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Хрысціянскія традыцыі

Адвэнт 2020: святло ў цемры

Хрысціянскія традыцыі

Заўсёды чакаем прыйсця Адвэнту як шансу на больш узвышаны дыялог з Госпадам, асабістае ўнутранае перамяненне, а можа, і на змены знешнія: новую працу або паляпшэнне атмасферы ў сям’і. Сёлета, магчыма, спадзяёмся і на больш маштабныя змены: што скончыцца пандэмія, якая ўжо надакучыла, і адродзіцца супакой і згода ў краіне.
У перыяд радаснага чакання мы ўваходзім з цяжарам уласных перажыванняў, якія ў гэтым годзе пагоршылі абставіны навокал. Чым у такім выпадку натхняцца? Як абудзіць адвэнтавую весялосць, калі кіруеш да Пана чарговае “чаму” і “за што” і не знаходзіш адказу? А можа, мы проста не да канца рассмакавалі, чым начынена сапраўдная радасць? Спрабуем разабрацца…
 

Пачуць смак урачыстасці

Хрысціянскія традыцыі

Вось мы ўжо і пераступілі парог Адвэнту. Кожны чалавек успрымае і перажывае гэты перыяд па-рознаму. Для кагосьці ён асацыіруецца з нейкім цяжарам, які трэба пранесці на сваіх плячах на працягу чатырох тыдняў, а хтосьці ўжо вырашыў, якую пастанову бярэ на Адвэнт. Хтосьці любіць яго, а хтосьці чакае, каб хутчэй скончыўся…
У дзяцінстве мне не падабаўся гэты час. Але паступова я ўсё больш і больш пачаў разумець сэнс Адвэнту і яго значэнне. Зацікавіўся адпаведнай тэмай на катэхезах, шукаў інфармацыю аб традыцыях перажывання гэтага перыяду ў інтэрнэце. З кожным годам Адвэнт станавіўся для мяне ўсё больш любімым часам, якога ўжо пачынаў чакаць пасля ўрачыстасці Усіх Святых.
   

Толькі Езус надае сэнс усяму

Хрысціянскія традыцыі

Хрыстос можа надаць новы сэнс нашаму жыццю, але пры ўмове, што не пойдзем за логікай свету і яго “цароў”.
У апошнюю нядзелю літургічнага года мы традыцыйна вяртаемся да вобраза цара. Углядаемся ў Езуса Хрыста, які аб’яўляецца як Валадар усяго сусвету. Такой была мэта Яго місіі, якую атрымаў ад свайго Айца.
   

АДВЭНТ: набіць гуз у пошуку Сэнсу

Хрысціянскія традыцыі

Усе гэтыя тлумачэнні, што Бог стаўся чалавекам для збаўлення людзей або каб перамагчы грэх, ужо даўно заржавелі. Нібы словы прыгожыя, але… за імі пустка. Зразумець, навошта Стварыцель уцелавіўся, бадай што немагчыма. Адвэнт дапамагае ў чарговы раз выплысці на глыбіню і пераканацца ў гэтым. Як жа плысці?
   

А. Аркадзь Куляха OCD пра матэрыяльнае і духоўнае ўшанаванне памяці памерлых

Хрысціянскія традыцыі

Могілкі – гэта не месца смутку, а радаснай сустрэчы і надзеі. Крыжы, розныя надмагільныя выявы і надпісы сведчаць аб асноўнай праўдзе хрысціянства: Хрыстос сапраўды ўваскрос! І мы таксама ўваскрэснем! Часта надмагіллі ўпрыгожваюць рознымі надпісамі, узятымі са Святога Пісання, малітваў, а таксама з літаратуры. Евангелле – гэта Добрая Навіна пра збаўленне, таму некаторыя евангельскія фрагменты могуць выдатна выразіць праўду, пра якую распавядае хрысціянская магіла: веру ў жыццё вечнае.
    Звернемся да надмагілляў на старых могілках. Там можна знайсці абразы, рэльефы, барэльефы, а таксама фігуры Хрыста, Маці Божай і святых. Ужо ў антычнасці хрысціяне змяшчалі ў катакомбах – падземных могілках – розныя абразы. Малявалі гісторыю Ноя, Ёны, Майсея, Ахвяру Абрагама, Апошні Суд, Хрыста Валадара, Добрага Пастыра, адлюстроўвалі сакраманты хросту і Эўхарыстыі, а таксама сцэну Уваскрасення.
   

У Гродне ўсталююць помнік святому Губерту

Хрысціянскія традыцыі

крыніца: Hrodna.lifeНад стварэннем помніка працаваў вядомы мясцовы скульптар Уладзімір Панцялееў. Аўтар адзначае, што саму ідэю ўвекавечання асобы святога ён выношваў не адзін год, ім нават быў распрацаваны адмысловы эскіз скульптуры. Аднойчы на аркуш з выявай скульптуры св. Губерта звярнулі ўвагу прадстаўнікі мясцовай улады, якія наведаліся ў майстэрню. Яны прапанавалі мастаку ўвасобіць праект ў жыццё.
    “Праца над помнікам кіпела цягам некалькіх месяцаў, – гаворыць Уладзімір Панцялееў. – Спачатку я зрабіў мяккі макет, каб наглядна прадэманстраваць сваю задумку, а ўжо пасля ўзяўся за стварэнне арыгінальнай скульптурнай кампазіцыі. Яе сюжэт традыцыйны: св. Губерт стаіць побач з аленем.
   

Свята Найдаражэйшай Крывi Пана

Хрысціянскія традыцыі

1 ліпеня 2020 г. у Базіліцы Агоніі на Аліўнай гары ў Іерусаліме падчас урачыстай літургіі ў гонар Найдаражэйшай Крыві Хрыста кусташ Святой Зямлі а. Франчэска Патан OFM рассыпаў на Скале агоніі пялёсткі чырвоных руж як сімвал крывавага поту Збаўцы
Да 1969 года 1 ліпеня з’яўлялася асаблівым днём святкавання Найдаражэйшай Крыві Збаўцы. Гэтая ўрачыстасць была ўстаноўлена ў 1849 годзе папам Піем IX. У 1933 годзе папа Пій XI узняў яе да рангу свят першага класа ў памяць 19-ці стагоддзяў, якія мінулі з часу праліцця Найсвяцейшай Крыві за чалавецтва.
   

Старонка 8 з 21:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.