ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Дапамагчы добрай радай

Як лепш пазнаць сваё дзіця?

Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда, псіхолаг
Большасць бацькоў упэўнены, што менавіта яны лепш за ўсё ведаюць сваіх дзяцей. Такое перакананне трывае да моманту, пакуль дзеці не здзівяць іх. Часцей за ўсё тады ад дарослых можна пачуць словы кшталту “мы не чакалі ад цябе такога”.
    Некаторыя бацькі прызнаюць, што ўсё ж не так добра ведаюць сваіх дзяцей. Прычына часцей за ўсё ў тым, што яны не выкарыстоўваюць штодзённыя нагоды, каб пабыць з дзіцём, паразмаўляць з ім, даведацца, аб чым думае і г. д. Хацелася б прыгадаць некалькі важных парад для бацькоў, каб іх адносіны з дзецьмі не былі падобны на руціну.
 

Калі не маю ўжо сіл, альбо што рабіць з праблемай знясілення?

Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда, псіхолаг
Перш за ўсё, варта адзначыць, што да кропкі знясілення чалавек даходзіць паступова. Стан заняпаду сіл можна распазнаць у наступных выпадках: калі перагрузка працягваецца доўгі час і калі яна закранае кожную сферу жыцця. Як правіла, гэта суправаджаецца прыгнечанымі пачуццямі, гневам, раздражняльнасцю і да т. п. У некаторых развіваецца трывога, якую цяжка кантраляваць і якая часта прыводзіць да апантанасці, фобіі ці неўрозу.
 

Як парадзіць з няверуючым сужэнцам?

Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда, псіхолагСаюз паміж веруючай і няверуючай асобамі можа перажываць нямала складаных сітуацый. Яны бываюць рознымі, пачынаючы з таго, што такі чалавек не хоча хадзіць у касцёл сам, заканчваючы тым, што робіць немагчымым практыкаванне веры свайму веруючаму сужэнцу.
У залежнасці ад ступені “абцяжарвання жыцця” наступствы могуць быць больш ці менш балючымі псіхічна або нават фізічна. Самай распаўсюджанай праблемай у такіх адносінах з’яўляецца адсутнасць духоўнай сувязі і разумення ў сям’і. З аднаго боку, веруючы сужэнец спрабуе пайсці на саступкі, каб пазбегнуць чарговых канфліктаў, а з другога, жадае духоўнага росту, таму жыве ў стане пастаяннай унутранай барацьбы.
   

Чаму шкодна быць песімістам?

Дапамагчы добрай радай

ПеДк. Андрэй Струкельракананні “мне ніколі не шанцуе”, “у мяне нічога не атрымліваецца”, “я павінен быць ідэальным” часта прыводзяць да няўдачы. Калі чалавек думае пра непрыемнасці ў катэгорыях “заўсёды” і “ніколі”, разглядаючы іх як пастаянна дзеючы фактар, то ён песіміст. Жыццё, на думку такога чалавека, прыносіць яму недастаткова радасці.
    Але ці маюць думкі настолькі моцны ўплыў? Многія псіхолагі лічаць, што так. Чалавечы мозг падобны на магнітафон, які запісвае, захоўвае і шматразова прайграе ўсе “падуманыя” ўстаноўкі. Таму не варта запаўняць сябе тым, што можа нашкодзіць. Важна клапаціцца, каб нашы думкі былі здаровымі.
 

Як дапамагчы чалавеку ў духоўным крызісе?

Дапамагчы добрай радай

Дк. Яўген АмасёнакСёння цяжка ўявіць сабе кагосьці, хто б ніколі не перажываў такія моманты, калі здаецца, нібы ўсё, што да гэтай пары было фундаментальным і найбольш каштоўным у жыцці, рушыцца на вачах. Духоўны крызіс, а менавіта аб ім пойдзе гаворка, звычайна носіць негатыўны характар, таму што кожны з нас імкнецца да пэўнай стабільнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні, пачуцці душэўнага супакою. Мы вельмі часта молімся ў гэтых інтэнцыях і называем такі парадак Божым бласлаўленнем. Таму можа здавацца, што крызіс веры – нешта супрацьлеглае нармальнаму духоўнаму стану.
Некаторыя схільны ўспрымаць крызіс як катастрофу ледзь не сусветнага маштабу. На самой справе, гэта неабходны і надзвычай каштоўны этап у духоўным станаўленні кожнага чалавека. У першую чаргу, гэта магчымасць. Самае каштоўнае, што маем, развіваецца пры дапамозе крызісаў: наша асабовасць, адносіны з людзьмі навокал, светапогляд. Іншымі словамі, маецца на ўвазе магчымасць за кароткі час зрабіць радыкальныя змены ў поглядах на штодзённасць, разбурыць прывычныя жыццёвыя ўстаноўкі, якія абмяжоўваюць духоўнае развіццё, а разам з тым глыбей пазнаць сябе і свае адносіны з Богам.
   

Старонка 6 з 7:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.