Пошук Божай волі са св. Ігнацыем Лаёлам
Тэрэса Клімовіч
08 сакавіка 2020
|
Доўгі час св. Ігнацый шукаў спаўнення толькі ўласнай волі. Хацеў здабыць вайсковую славу, поспех пры каралеўскім двары ды ў жанчын, марыў праславіць свой шляхецкі род і, магчыма, стаць у шэраг славутых продкаў, каб пра яго з гонарам апавядалі нашчадкі. І вось, пра яго, заснавальніка ордэна езуітаў, сапраўды апавядаюць амаль паўтысячы гадоў – не толькі ў сям’і Лаёла і нават не толькі ў краіне баскаў, але па ўсім свеце: хтосьці з захапленнем і ўдзячнасцю, хтосьці з варожасцю і непрыняццем. Але ўся гэтая славутасць “здарылася” з ім толькі таму, што выбраў Божую волю замест сваёй. †
У дарозе са св. Дамінікам
Тэрэса Клімовіч
09 лютага 2020
|
“Усе людзі былі ахоплены яго міласэрнасцю; і, любячы ўсіх, ён сам быў любімы ўсімі… Аб’яўляў гэта сваім правам – радавацца з тымі, хто радуецца, і плакаць з тымі, хто плача”, – пісаў аб заснавальніку ордэна дамініканцаў яго наступнік бл. Ёрдан Саксонскі. Дамінік Гусман нарадзіўся прыкладна ў 1170 годзе ў Калеруэга (Іспанія).
Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду. Традыцыя сцвярджае, што маці перад яго нараджэннем убачыла сон: сабака з палаючай паходняй бяжыць і “запальвае свет”. Сапраўды, усё жыццё св. Дамінік не пазбягаў цемры, а наадварот, імкліва ішоў ёй насустрач. †