“Прасіце, і будзе дадзена вам”
Тэрэса Клімовіч
05 мая 2019
|
З Богам праз штодзённасць
У разважаннях пра малітву мы ўсё яшчэ знаходзімся на яе парозе. Але хіба гэта не парог роднага дома, дзе нас чакае хтосьці вельмі блізкі? Магчыма, пасля доўгага перапынку ў практыцы малітвы вяртаемся да гэтага “парога”, як блудны сын, з апушчанай галавой? Сама ж сустрэча з Богам, як запэўнівае Езус, азначае прыняцце і прабачэнне. Нават калі цяжка адчуць гэта, варта, прынамсі, памятаць, што Бог нас чакае.
Кожны раз мы вяртаемся крыху іншымі, чым былі раней. З чым прыходзім, чаго прагнем, на што спадзяёмся? Выказваем гэта ў сваіх інтэнцыях, малітоўных намерах. Але і тут можна трапіць у крайнасць, а менавіта – паблажлівасць і апантанасць сваімі просьбамі. †

Божая прысутнасць
Тэрэса Клімовіч
07 красавіка 2019
|
З Богам праз штодзённасць
Мінулым разам мы спыніліся на захапленні гэтым светам, які Бог стварыў і працягвае ствараць, весці, развіваць і ў які нам прапануе ўвайсці Яго супрацоўнікамі. Вялікае пакліканне… Мы не здолеем дарэшты спасцігнуць яго, як і глыбіні Божай мудрасці ды любові, і ўсё ж, Ён чакае кожнага з нас.
Кніга Быцця распавядае пра Бога ў Раі, з якім Адам і Ева маглі размаўляць тварам у твар. Наколькі цяперашняя малітва імкнецца да такой размовы, да прабывання побач з Усемагутным? Прыглядзімся да таго, як мы прыходзім, звяртаемся да Яго… Так, Бог прымае ўсе нашы просьбы, рады нават позірку ў свой бок. Але ці гэтага прагне? Ён чакае чалавека як асобу, якую любіць, а мы часта зводзім нашу лучнасць з Ім да свайго роду службы “Адно акно”. †