ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Актуальная інфармацыя

Калядны канцэрт

Актуальная інфармацыя

Калядны канцэрт пройдзе ў пабрыгіцкім касцёле
   
   
25 снежня, ва ўрачыстасць Божага Нараджэння, ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі будзе цэлебравана св. Імша на англійскай мове. Пачатак Эўхарыстыі – у 16.00.
   Пасля адбудзецца святочны канцэрт, падрыхтаваны студэнтамі з Афрыкі.
  
  
  Сардэчна запрашаем!
 

Аплаткавая сустрэча для ўдзельнікаў пілігрымкі “Гродна – Рось”

Актуальная інфармацыя

Спатканне адбудзецца ў гродзенскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 26 снежня.
   
   
Праграма:
    19.00 – св. Імша ў інтэнцыі ахвярадаўцаў і ўдзельнікаў пілігрымкі,
    20.00 – дзяленне аплаткай, салодкі пачастунак у дольным касцёле.
   
    У плане сустрэчы калядныя песні і віншаванні са святамі Божага Нараджэння.
    Запрашаюцца ўдзельнікі пілігрымкі, а таксама тыя, хто хоча імі стаць.
   
    Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
    (8-029) 784-05-72 – кс. Юрый Марціновіч.
   

Акцыя “Пячэнька за пячэньку”

Актуальная інфармацыя

Традыцыйн акцыю “Пячэнька за пячэньку” арганізуе душпастырства моладзі “OPEN”
Дабрачыннае мерапрыемства на карысць дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці пройдзе ў гродзенскім катэдральным касцёле 27 лістапада, у першую нядзелю Адвэнту.
    Пасля кожнай св. Імшы маладыя людзі будуць раздаваць за ахвяраванні ўласна зробленае печыва. Любы жадаючы можа прыняць удзел у акцыі: спячы пячэнне і перадаць яго валанцёрам або скласці ахвяру, атрымаўшы за гэта пачастунак.
   
    Дадзеная акцыя праводзіцца душпастырствам “OPEN” на працягу некалькіх гадоў.
    Атрыманыя сродкі накіроўваюцца ў Гродзенскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
   

XIV Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Гродне

Актуальная інфармацыя

Духоўныя практыкаванні адбудуцца ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (вул. К. Маркса, 27) 25–27 лістапада.
   
    Праграма:
25 лістапада, пятніца
    18.00 – прывітанне;
    19.00 – св. Імша;
    20.30 – адкрыты сход групы ўзаемадапамогі для залежных, іх родных і блізкіх.
   
   

Ружанец праз Skype

Актуальная інфармацыя

Ружанец праз Skype з’яднае моладзь Гродзенскай дыяцэзіі
8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ, у гродзенскім пабрыгіцкім касцёле моладзь памоліцца на ружанцы з дапамогай інтэрнэт-сувязі Skype. Падчас набажэнства маладыя людзі будуць разважаць над тэмай “Марыя – прыклад чысціні і цнатлівасці”. Ружанец адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы, якая пачнецца ў 19.15.
   
    Да ўдзелу ў малітве запрашаюцца ўсе жадаючыя.
   

Старонка 9 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.