Духмяная падстаўка пад гарачае з палачак карыцы
Паспрабуйце зрабіць выраб, які не толькі можа спатрэбіцца Вам штодзень, але будзе выдатным падарункам для сяброў і блізкіх!Як зрабіць?
1. Суперклеем прыклеіць да фанеры ножкі.
2. Пафарбаваць загатоўку фарбай карычневага колеру і пачакаць, пакуль падсохне.
3. Прымацаваць палачкі карыцы пры дапамозе шпагату і клею да загатоўкі з фанеры ці кардону. Для гэтага трэба звязаць палачкі, раўнамерна размеркаваўшы іх па паверхні загатоўкі.
4. Замацаваць канцы шпагату вакол ножак загатоўкі.
5. Гатова!
Такая вельмі простая падстаўка пад гарачае сваімі рукамі будзе цешыць Вас сваім водарам.
Цёплых і духмяных вечароў Вам, дарагія Чытачы!

Ход працы: 


6 снежня католікі ўшаноўваюць памяць святога Мікалая, заступніка вандроўцаў і дзяцей.
У 19-м нумары газеты “Слова Жыцця” (ад 16 кастрычніка 2011г.) была апублікавана “Галаваломка для тых, хто любіць салодкае”. Змяшчаем адказ на пытанне галаваломкі. 
Навошта выкідаць скрынкі ад тэхнікі, калі можна зрабіць з іх такія прыгожыя і функцыянальныя прадметы, як, напрыклад, падстаўка для кубка з гарачай гарбатай.
Спачатку зрабіце цэнтральны элемент вырабу. Для гэтага шчыльна скруціце ў рулон палоску сярэдняй даўжыні, затым склейце рулон, сцісніце яго пальцамі і хвілінку патрымайце, каб выраб не расклеіўся.



Дарагія Чытачы!