ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

На шляху да святасці

Дапамога чыстцовым душам

На шляху да святасці

Існуе малітва, прамаўляючы якую, можна выбавіць тысячу душ.
Сведчанні святых містыкаў паказваюць, што многія душы церпяць неймаверныя пакуты ў чыстцы, але ніяк не могуць прынесці сабе палёгку. Мы ж у стане прыйсці ім на дапамогу і не толькі паменшыць, але і скараціць пакуты. У пропаведзі на Задушны дзень св. Ян Марыя Віянэй, заступнік усіх святароў, указвае на 3 спосабы дапамогі душам, якія церпяць у чыстцы.
 

Святасць – гэта нармальнасць

На шляху да святасці

“Святая Тройца” – фрэска з касцёла Святога Крыжа ў Парме (Італія)Першыя бацькі, Адам і Ева, былі створаны ў стане святасці і справядлівасці. Такой першапачатковай святасцю з’яўляўся “ўдзел у жыцці Божым”. Выпраменьванне гэтай ласкі ўмацоўвала ўсе вымярэнні чалавечага жыцця. І пакуль чалавек жыў у блізкасці з Богам, ён не паміраў і не пакутаваў, быў унутрана гарманічны як чалавечая асоба. Гармонія панавала паміж мужчынам і жанчынай, паміж першай парай і ўсім стварэннем. Створаны ў стане святасці, чалавек быў прызначаны да “абагаўлення” Богам (параўн. ККК 375–376, 398).
    Аднак, падмануты д’яблам, чалавек хацеў “быць, як Бог” (Быц 3, 5), але “без Бога і вышэй за Бога, а не паводле Бога”. Здзяйсняючы першародны грэх, ён паставіў сябе вышэй за Творцу і тым самым пагардзіў Ім; абраў сябе самога замест Пана, насуперак патрабаванням свайго стану як стварэння і адначасова насуперак уласнаму дабру. Святое Пісанне паказвае драматычныя наступствы гэтага першага непаслушэнства. Адам і Ева адразу страцілі ласку першапачатковай святасці, а разам з ёй была знішчана і гармонія, у якой жылі (параўн. ККК 398–400).
   

Задушкі: плакаць па сабе

На шляху да святасці

ККрыніца фота: deon.plалісьці наша катэхетка хацела зрабіць на ўспамін усіх памерлых вернікаў такую інсталяцыю: паставіць у касцёле помнік, а замест здымка прымацаваць на ім люстэрка, каб кожны мог убачыць сябе ў такім антуражы. Ідэю дэкарацыі ўсё ж не ажыццявілі, але вобраз у маёй галаве застаўся. Задушны дзень – гэта не толькі пра мінулае, але хутчэй пра сучаснасць і нават будучыню.
Смерць – гэта частка жыцця
    Да сёння ў афрыканскіх краінах захаваўся звычай пахавання памерлых ля жылых дамоў, проста на падворку. Надмагіллі там паўсюль. На іх нярэдка сушаць вопратку ці кладуць нейкія гаспадарчыя рэчы. Пры гэтым кошт помніка можа быць не меншы за кошт драўлянай хаткі, ля якой ён стаіць.
   

Сакрэт выслуханай малітвы

На шляху да святасці

Малітва Даніэля, Эдвард Пойнтэр, 1865 г. “І ўпакорыцца народ Мой, які называецца імем Маім, і будуць маліцца, і шукаць аблічча Майго, і адвернуцца ад благіх шляхоў сваіх, дык Я пачую з неба, і дарую грахі іхнія, і ацалю зямлю іхнюю” (2 Кр 7, 14).
У прыведзеных словах cам Бог дае канкрэтныя ўказанні і ставіць умовы, якія неабходна выканаць, каб малітва магла быць пачутая: упакорыцца, маліцца, шукаць Яго аблічча і адвярнуцца ад благіх шляхоў.
   

Праблема сэнсу жыцця і сэнсу смерці ў духоўным вопыце чалавека

На шляху да святасці

Пытанне аб сэнсе жыцця ўздымалася чалавекам ва ўсе часы: “Хто я?”, “Навошта жыву?”, “У чым сэнс майго існавання?”. Калі мы маем сэнс жыцця, атрымліваем мэту, да якой можам імкнуцца. Ён з’яўляецца меркай таго, што важна, а што не.
Сэнс жыцця можна параўнаць з компасам, які паказвае кірунак жыцця. Без яго, як вядома, мы абавязкова збіваемся са шляху, трапляем у лабірынт і ўпіраемся ў тупікі. Менавіта пра гэта гаварыў старажытнарымскі філосаф Сенека: “Хто жыве без мэты наперадзе, той заўсёды блукае”. Дык у чым жа сутнасць сапраўднага сэнсу жыцця?
   

Пампейская навэнна як цяжкая артылерыя

На шляху да святасці

Маці Божая ПампейскаяУ кастрычніку заўважаем, як на сцежках з’яўляюцца вялікія бусіны – каштаны, знамянуючы прыйсце новага халоднага сезона. У сваю чаргу ў цёплых кішэнях нашых паліто намацваем маленькія бусіны – ружанец, што азначае распачацце адмысловага малітоўнага перыяду.
Надзея на цуд
    Адной з найбольш прыгожых і ў той жа час складаных форм Ружанцовай малітвы з’яўляецца Пампейская навэнна, якая доўжыцца 54 дні. Гэта патроеная навэнна просьбаў, якая трывае 27 дзён, злучаная з 27-дзённай патроенай навэннай падзякі. Усю навэнну прысвячаем адной інтэнцыі і штодня агучваем яе, молячыся 3 часткі Ружанца – радасную, балесную і хвалебную. Пасля з надзеяй чакаем плёну.
   

Заклік і адказ

На шляху да святасці

Любыя адносіны пачынаюцца з сустрэчы. Адносіны з Богам таксама.
Хрыстос ацаляе паралізаванага каля купальні, Барталомэ Эстэбан МурыльяУ Евангеллі аб сустрэчы з Езусам Хрыстом часта гаворыцца адным кароткім сказам, фразай ці нават словам. Але як шмат за імі хаваецца сэнсу! Вось, напрыклад, эпізод сустрэчы Мацвея з Езусам: “Калі Езус адыходзіў адтуль, убачыў чалавека, які сядзеў на мытні, якога звалі Мацвей, і сказаў яму: «Ідзі за Мною». Той устаў і пайшоў за Ім” (Мц 9, 9).
    Гэтае здарэнне адбываецца адразу пасля аздараўлення паралізаванага, якому Езус сказаў: “Ідзі дадому”. “Той устаў і пайшоў дадому. А людзі, убачыўшы гэта, спалохаліся і праславілі Бога, які даў такую ўладу людзям” (Мц 9, 7–8).
   

Старонка 10 з 62:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.