Запрашэнне на дыяцэзіяльную ўрачыстасць
Узлюбленыя Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі! Браты і Сёстры ў Хрысце Пану!
8–9 ліпеня запрашаю Вас на дыяцэзільнае свята ў санктуарый Каралевы Нашых Сем’яў у Тракелях.
Запрашаю Вас у наш дыяцэзіяльны санктуарый асабліва на малітоўнае чуванне, якое распачнецца 8 ліпеня ў 21.00, і на пантыфікальную св. Імшу 9 ліпеня ў 10.00.
Давайце разам выпрошваць ля ног Тракельскай Каралевы Божага блаславення для Паўсюднага Касцёла, нашых сем’яў і ўсяго грамадства Беларусі.
Ахінаю ўсіх сваёй малітвай і ад усяго сэрца бласлаўляю.