Які твар у Марыі ў XXI стагоддзі?
Перш за ўсё Яе твар Мілы і Радасны: таму што Марыя бачыць, як дзеці любяць сваю Маці. Пра гэта сведчаць каранацыі абразоў у Гродне, Гудагаі і Тракелях. Шматлікія пілігрымы імкнуцца на працягу году да трона Найсвяцейшай Маці. Набажэнствы і малітвы ў парафіяльных касцёлах і дамах вернікаў дадаюць бадзёрасці і радасці ў гэтых складаных рэаліях штодзённага жыцця. Напэўна, Яна ганарыцца кожным з нас. Марыя – шчаслівая, бо запрашае кожнага ў неба. †