ГРОДНА
Пятніца,
29 сакавіка 2024 года |
Слова рэдактара
Адважныя ў веры
Мне прыпамінаюцца словы цяперашняга Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Марціна Відовіча, які будучы ўпершыню ў Гродне, так звярнуўся да вернікаў нашай дыяцэзіі: “Адвагі! Адвагі, браты і сёстры!” Варта задумацца над тым, як мы разумеем заклік пасланца Папы. Ці народ, які жыве ў Беларусі, адважны?
Многія псіхолагі сцвярджаюць, для таго, каб быць адважным, спачатку трэба адчуць страх. І дадаюць, што трэба гэты страх “пасмакаваць”, трэба з ім памучыцца. Напэўна, кожны з нас здзіўляецца тым людзям, хто, ахвяроўваючы сваё жыццё, ратуе іншых, напр. пажарных ці ўрачоў, таму што кожны з іх пераадолеў свой страх у імя пэўнай вартасці. Аналагічныя прыклады можна памнажаць, але, на жаль,можна памнажаць таксама і іншыя прыклады. Хтосьці астаўляе без дапамогі чалавека на вуліцы або - без апекі безабароннае дзіця, старэйшыя людзі выкідваюцца на абочыну грамадскага жыцця і г.д. Украдваецца таксама іншая спакуса: мы пачынаем памылкова прыпісваць адвагу тым, хто бяздумна ездзіць аўтамабілем ці скача з пятага паверха.
Аднак давайце задумаемся над рэлігійным жыццём. Чым жа ёсць рэлігійная адвага? Як можна сёння ўявіць сабе адважнага хрысціяніна? Ці мы адважны ў вызнаванні сваёй веры? Пачуццё страху, як паказвае гісторыя нашага народу, не чужародна нам. †

кс. Павел Салабуда
03 верасня 2010
|
Я хачу з радасцю паведаміць, што са згоды біскупа Аляксандра ў нашай дыяцэзіі паўстае новае ДУШПАСТЫРСТВА. З 3 кастрычніка 2010 г. пачне сваю дзейнасць душпастырства журналістаў, працаўнікоў радыё, тэлебачання і інтэрнэту. Падчас сустрэчаў кожнага з нас чакае несамавітая супольнасць веры, малітвы, радасці і адпачынку. Гэта будзе час паглыбленай катэхезы і журналісцкай школы. Новыя магчымасці журналістыкі, роздум над журналісцкай этыкай, агульныя выезды і пілігрымкі абудзяць матывацыю душпастырства гродзенскага Касцёла. Мы разам будзем разважаць над тым, як найлепш зрабіць так, каб Евангелле з дапамогай сучасных мас-медыяў было абвешчана ўсім. Заступнікам нашага душпастырства будзе Божы слуга Ян Павел II, якога часта называлі “Папам мас-медыяў”, які заўжды называў журналістаў сваімі сябрамі.
Разам будзем задумвацца над айцоўскім завяшчаннем Папы, які ў сваіх павучаннях часта гаварыў пра ідэалы, этычныя прынцыпы журналістаў і шматразова даваў канкрэтныя ўказанні для іх рэалізацыі.
†
Божы стыль XXI стагоддзя
У кожнай эпохі ёсць свой стыль, кожны чалавек аддае перавагу чамусьці ці камусьці. Сёння поспех і мода моцна ўкараніліся ў чалавечае існаванне. Хтосьці выпрацоўвае свой уласны стыль, хтосьці пераймае іншых, а ёсць і такія, якія няспынна выдумляюць што-небудзь. У апошні час я пачуў пра адну з такіх выдумкаў, якіх, хіба, хапае ў цяперашні час.
Хтосьці ўзяў сабе ў галаву, што пачатковыя літары чалавечага імя павінны вырашаць пра тое, якую дадзены чалавек павінен купляць шакаладку ці аўтамабіль, у адзенні якога мадыста павінен хадзіць. Напрыклад: мяне завуць Павел, а таму я павінен купляць адзенне фірмы “Puma”, у мяне павінен быць аўтамабіль “Пежо” і часцей я павінен хадзіць у піцэрыю. І гэта павінен быць такі стыль XXI стагоддзя? Гэтая тэндэнцыя, як падказваюць навукоўцы, з’яўляецца нашым скрытым эгацэнтрызмам. Я лічу, што такія чалавечыя “выдумкі” і “тэндэнцыі” толькі перашкаджаюць нам у жыцці. А колькі ж ёсць у сучасным свеце такіх выдумкаў – пачынаючы ад першай літары нашага імя і заканчваючы праблемай выбару даты смерці ці меркаваннем, які колер скуры будзе мець народжанае дзіця. †

Прызваны ці «нармальны»?
Аднойчы я пачуў вось такое пытанне ад аднаго чалавека, які шукаў для сябе неабходнага адказу. Ён, шукаючы сэнс уласнага жыцця, а таксама жадаючы палепшыць яго, хацеў, напэўна, па-людскі знайсці “сваё” шчасце. Гэты чалавек імкнуўся мне ўсё растлумачыць. Гэта была прыгожая і мудрая аповесць. Я слухаў тое, што ён гаварыў мне, уважліва, бо гэта схіляла да роздуму. Але думкі, як вядома, ходзяць дзіўнымі шляхамі. І тут трэба крыху растлумачыць. Я лічу,што гэты чалавек не разумеў да рэшты, што азначае прызванне. Калі б прыняць яго ход мышлення, то трэба было б размежаваць гэтыя паняцці. Давайце ж задумаемся разам, ці ён меў рацыю.
Я стараўся ўспомніць як найбольш розных асацыяцый са словам “прызванне”: касцёл, ксёндз, сястра з манаскага ордэну, кляўзура, кляштар, забавы, недахоп дыскатэкаў, сутана, аскетызм, пост, малітва, пакуты, апушчаная ўніз галава і так далей. І менавіта так лічыць большасць з нас, але гэта – памылка. †

Ці вернік чытае каталіцкі друк?
Ёсць шмат прыгожых выданняў, якія выходзяць у свет на цудоўнай паперы з якаснымі фотаздымкамі. Часам я люблю прагартаць некаторыя з іх, каб паглядзець, як жывуць іншыя, што адбываецца ў свеце. Але калі я чытаю гэтыя прыгожыя каляровыя выданні, то мяне доўга не пакідае адна думка: усё, што знаходзіцца ў іх, мае так няшмат агульнага з маім жыццём, з жыццём маіх знаёмых, а перш за ўсё – з жыццём верніка. Даўно мяне хвалююць пытанні: “Ці вернік чытае каталіцкі друк?”, “Ці ён памятае пра сваё рэлігійнае выхаванне?”, “Ці ўсведамляе тое, што ён можа быць нясталым у духоўным плане?” Маё жыццё – гэта найбольшы Божы дар, у якім Творца павінен займаць першае месца. Я падумаў: можа гэта цікавіць яшчэ каго-небудзь. Можа, варта прысвяціць некалькі хвілінаў, каб паразважаць над уласным жыццём. †
Добры час для шчырасці
Шчырасць – гэта праўда. А праўда не адбірае ніколі свабоды. Напэўна, кожны з нас звярнуўся некалькі разоў у жыцці да каго-небудзь так: “Я буду з табой шчыры” або “Я скажу табе праўду”. Але ці лёгка нам гаварыць праўду? Напрыклад, сказаць старэйшай асобе, што яна – смяротна хворы чалавек? Ці паведаміць дзіцяці, што яго бацькі разводзяцца? Ці муж (жонка) заявіць жонцы (мужу), што ёй (яму) здраджвае? Такіх дылемаў – мноства ў жыцці і мы часта стаім на раздарожжы: як справіцца з гэтым у сваім уласным жыцці? Прыходзяць у галаву чарговыя пытанні: “Ці заўжды мы павінны гаварыць праўду?”, “Ці чалавек падрыхтаваны пачуць яе?” , “Ці на самай справе мы гатовы для шчырых адносінаў?”, “А што значыць для верніка быць шчырым перад Богам?”, “Якія ёсць прычыны таго, што чалавек баіцца быць шчырым перад Богам?” †
Праца над сабой ці сіндром “заўтра”?
Існуе паміж намі пэўная катэгорыя людзей, для якіх правіла жыцця – дэвіз: “Заўжды – заўтра!” Адкладванне справаў назаўтра, якія павінны быць зроблены сёння, з’яўляецца для іх чымсьці нармальным, незалежна ад таго, ці ідзе размова пра візіт да доктара, ці пра сустрэчу з Богам. Усё пачынаецца са сцвярджэння, што ізноў я не зрабіў нічога, змарнаваў час, у мяне няма ўжо сілаў і г.д. …аж да выказвання, што гэта – мацней за мяне, я не магу нічога з гэтым зрабіць. Замест таго, каб існуючыя праблемы ці справы ўладзіць, мы адкладваем іх назаўтра. Пазней – чалавек распарадзіўся нядобра часам, памылкова ацаніў уласныя магчымасці. Людская істота губляецца, баіцца заўтрашняга дня.
Аналагічна адбываецца ў рэлігійным жыцці многіх з нас. Мы адкладваем справы назаўтра і пастаянна шукаем растлумачэння таго, што я не зрабіў намечанага сёння. Я паспавядаюся заўтра, заўтра пайду ў касцёл, заўтра – буду лепшай і пачну добра жыць… Як паказвае жыццё: для некаторых гэтае заўтра прадаўжаецца на працягу ўсяго жыцця. †

Марыйны роздум
Сёння вернік шмат гаворыць наконт Божай Маці. Але людзі – сведкі чарговага парадоксу чалавечага жыцця, таму што часцей мы гаворым, чым ажыццяўляем Яе матчынае навучанне. Кожны з нас хоча чуць ці гаварыць, што мне - далёка да Марыі, чым я магу быць падобны да Божай Маці. Аднак узнікаюць сумненні: ці сёння вернік можа зрабіць так, каб быць падобным да Марыі?
Часта можна пачуць такія дэкларацыі, што пасля рэкалекцыяў (Марыйных набажэнстваў, пілігрымкаў) я буду жыць па ўзору Божай Маці, буду - як Яна. Усе робяць пастановы, незалежна ад веку, полу ці адукацыі. Напэўна, адрасатам такіх пастановаў не адзін з нас выражае прызнанне, а нашае захапленне такім рашэннем не мае канца. Аднак у гэтым Марыйным роздуме насоўваецца пэўная думка: пастанавіць - гэта зусім не азначае выканаць. Але ж пастаянна напамінаюць нам пра гэта старэйшыя, духоўныя асобы, кіраўнікі. А ў нашай культуры, дзе культ Божай Маці – вельмі жывы, усё садзейнічае таму, каб быць падобным да Яе, каб гэтае падабенства прысутнічала ў кожную хвіліну нашага жыцця. †

Рэклама Евангелля?
Сёння, каб штосьці прадаць ці каб чалавек пайшоў і гэтае выбраў - неабходна рэклама. Вочы сучаснага чалавека патрабуюць чаго-небудзь каляровага, вушы – таго, што спакушае. Праслуханая і прагледжаная рэклама становіцца сённяшняй “бібліяй”, якая вучыць, які я павінен зрабіць выбар. Ці рэклама завядзе чалавека ў святыню? Кубкі з цытатамі з Бібліі, аўтаручкі з пабожнымі лагатыпамі, кашулькі з адлюстраваннем святых – ці ўсё гэта завядзе мяне да Бога? Ці вера нараджаецца з таго, што мы слухаем і глядзім? Можа і так, але на доўгі час такі чалавек там не застанецца. Бо вера, гэта не вынік уздзеяння некалькіх каляровых рэкламаў. Вера – гэта прынцыповае рашэнне быць ля Бога, а таксама асабістая сустрэча з Творцам. Асабістае сутыкненне з Хрыстом дазваляе нам змяніць уласнае жыццё, а таксама атрымаць каштоўныя ўказанні ад Збавіцеля. Чалавек дапушчаны да найглыбейшага пазнання Бога цераз Евангелле, якое з’яўляецца жывым і эфектыўным словам, таму што гэта - словы самога Бога.
†
Наступныя артыкулы...
Старонка 32 з 34:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.