ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Грузія навучыла мяне не баяцца празмернасці ў любові

З жыцця Касцёла

Місіянер – не толькі той, хто нясе Хрыста туды, дзе Яго не ведаюць, але і кожны хрысціянін, што нясе Добрую Навіну ў сваё асяроддзе.
Я паходжу з Лідчыны, з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы Бердаўка. Належу да Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціян, больш распаўсюджаная і вядомая назва якой – супольнасць сясцёр салезіянак. Фармацыю праходзіла ў Італіі. Пасля складання першых манаскіх абяцанняў працавала на салезіянскіх пляцоўках у Бараўлянах і Смаргоні, а цяпер амаль ужо на працягу 4-ох гадоў служу ў Грузіі. Наша супольнасць размяшчаецца ў сталіцы краіны – Тбілісі. Тут маем невялікі выхаваўчы цэнтр для дзяцей дашкольнага ўзросту. Гэтая пляцоўка – вялікая дапамога для грузінскіх сем’яў, многія з якіх пакутуюць ад беднасці. Пакуль мы апекуемся дзецьмі і праводзім з імі заняткі, іх маці выходзяць на працу, каб зарабіць грошай на ўтрыманне сям’і. Дарэчы, менавіта ў гэтым цэнтры я на працягу першага году вучылася размаўляць. Маем таксама араторый, служым пры парафіях і ўвогуле не адкідваем ніводнай магчымасці паклапаціцца пра моладзь. Напрыклад, два гады таму ахвотна прынялі прапанову мясцовага біскупа – і цяпер я адказваю за моладзевы цэнтр.
 

Юбілей 30-годдзя дзейнасці сясцёр салезіянак у Беларусі

З жыцця Касцёла

Сёстры салезіянкі аднаўляюць манаскія абяцанніКс. Павел Шчарбіцкі, Мінск і Смаргонь
    У 1997 годзе ў Серабранку ў Мінску прыйшлі ксяндзы салезіяне, а пасля з’явіліся і сёстры салезіянкі. Першае ўражанне ад сустрэчы – здзіўленне. Бо яны ўсміхаліся. Для мяне першапачаткова ксёндз ці сястра былі ўвогуле людзьмі “не з гэтага свету”, далёкімі, якіх я не разумеў і якія, як мне здавалася, не разумелі мяне. Я іх нават трохі баяўся. А тут раптам усё змянілася: чалавек усміхаецца, цікавіцца табой, асабіста табе падае руку – зусім іншы падыход. Гэта вельмі моцна кранала.
   

Юбілей 30-годдзя дзейнасці сясцёр салезіянак у Беларусі

З жыцця Касцёла

“Сёстры – часцінка нашай душы!” – вернікі аб тым, як салезіянкі ўплываюць на духоўнае фарміраванне іх асоб.
Дочкі Марыі Успамогі, вядомыя як сёстры салезіянкі, прыбылі ў Беларусь з Польшчы 19 верасня 1991 года. Першым месцам іх працы стала парафія св. Міхала Арханёла ў Смаргоні. Афіцыйна супольнасць сясцёр была закладзена 29 верасня і складалася з трох сясцёр. У іх абавязкі ўваходзіла катэхізацыя дзяцей і моладзі ў Смаргоні, Ашмянах, Жупранах і Варнянах, кіраванне хорам у Смаргоні і Ашмянах, а таксама дапамога кс. пробашчу ў парафіяльнай працы. Сёстры працавалі з энтузіязмам і адданасцю, і Пан Бог бласлаўляў іх паслугу новымі пакліканнямі ў Кангрэгацыю сярод мясцовых верніц.
   

Новапрызначаны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі прысвяціў Беларусь Маці Божай Бялыніцкай

З жыцця Касцёла

Юбілейную ўрачыстасць у Бялынічах узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч Агульнабеларуская ўрачыстасць з нагоды 260-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай адбылася ў Бялынічах. 17–18 верасня ў гэтым горадзе на Магілёўшчыне прайшоў адпустовы фэст з удзелам усяго епіскапату як выраз падзякі Богу за 30 гадоў з моманту аднаўлення касцёльных структур у Беларусі.
   

Пра разуменне адзін аднаго, веру ў часы атэізму і пачуццё гумару – 50 гадоў разам

З жыцця Касцёла

З нагоды літургічнага ўспаміну бл. сясцёр мучаніц з Навагрудка,  заступніц сем’яў, прыгледзімся да жыцця адной сужэнскай парыУ бягучым годзе Галіна і Рамуальд Ражко адсвяткавалі сваё залатое вяселле. Яны выхавалі шасцёра дзяцей, перажылі страту сына, сумленна працавалі – і ўсё гэта з верай у Бога. Цяпер сужэнцы працягваюць з радасцю прымаць на лета ўнукаў у вёсцы Старадубавая, дзе маюць гаспадарку.
50 гадоў – як Вы глядзіце на гэты час?
    Рамуальд: З задавальненнем. Як гавораць, столькі пражыць сумесна і ні разу не пасварыцца – гэта неверагодна. Канешне, былі і ў нас агрэхі – моманты, што раззлуешся трохі. Але мы хутка адыходзілі. Не было такога, каб некалькі дзён ці тыдняў не размаўлялі, каб глядзець адзін на аднаго не маглі.
   

Старонка 7 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.