Радасць Назарэта
Іаанна Немчыноўская
04 верасня 2009
|
23 жніўня б.г. у Пабрыгіцкім касцёле ў Гродне адбыліся ўрачыстыя вечныя шлюбы 4 сёстраў з манаскай супольнасці сёстраў імя Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту. Яны прайшлі падчас урачыстай св. Імшы, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Сёстры: Клара Волчэк (Шчучын), Агнес Астравух (Тарнова), Антонія Шэйгерэвіч (Шчучын), Юзэфа Канаева (Тарнова) склалі вечныя шлюбы чысціні, паслухмянасці і ўбоства на рукі правінцыяльнай сястры Нэрэушы. Подпіс пад тэкстамі вечных шлюбаў быў зроблены на адпаведным дакуменце на алтары, каб падкрэсліць вагу ахвяры з жыцця сёстраў для Хрыста. Гады выхавання да манаства былі для іх часам пазнання Езуса, услухоўвання ў Яго словы, вучобы Яго стылю жыцця, усё больш глыбейшага ўваходжання ў таямніцы Яго Сэрца, якое хоча прывесці ўсіх да дому Айца. Адначасова гэта была пара адчування ўласнай слабасці, грэшнасці. Але ў канчатковым выніку перамагло запаўненне Хрыста аб тым, што дастаткова чалавеку Яго ласкі, бо моц удасканальваецца ў слабасці.
†