ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Для аб’яднання моладзі. Аб святкаванні Пальмовай нядзелі ў Гродзенскай дыяцэзіі

З жыцця Касцёла

Даўняя традыцыя – новае ўвасабленнеВысокія вербы, паднесеныя ўгору, хістаюцца на фоне старадаўніх алтароў, карцін, ікон і сцен катэдральнага касцёла. Уся святыня запоўнена людзьмі. Цэнтральную частку касцёла – ад дзвярэй да алтара – разам з гараджанамі займае моладзь, трымаючы гэтыя самыя вялікія вербы. У калонках жа гучыць голас ксяндза біскупа Аляксандра.
“Гэта былі гады дзевяностыя: 93-ці, можа, 94-ты год – першыя пальмовыя працэсіі з пабернардынскага касцёла да катэдры”, – распавядае аб пачатках святкавання Пальмовай нядзелі ў Гродзенскай дыяцэзіі ксёндз канонік Антоній Грэмза, шматгадовы душпастыр моладзі, які таксама некалькі разоў прымаў удзел у арганізацыі ўрачыстасці.
 

У гродзенскай катэдры адбыўся чын прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі

З жыцця Касцёла

Біскуп Кашкевіч у гродзенскай катэдры здзяйсняе чын прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прайшло набажэнства, падчас якога быў здзейснены чын прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
Малітоўная сустрэча распачалася набажэнствам Крыжовага шляху, які ў гэты дзень праводзілі прадстаўнікі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі.
    Затым адбылася св. Імша, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх заахвоціў вернікаў да гарачай малітвы ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце, а найперш ва Украіне.
   

Аб супакоі

З жыцця Касцёла

“Кожная вайна пакідае наш свет у горшым стане, чым яго застала. Вайна – гэта правал палітыкі і чалавецтва, ганебная капітуляцыя, горкая параза перад сіламі зла” (з энцыклікі Святога Айца Францішка “Fratelli tutti”, 261).
“Ora Et Labora” – раіў св. Бенедыкт. Гэта значыць “Маліся і працуй”. Затрымліваючыся пры першым пункце, варта ўзгадаць, што малітва заўсёды дадавала людзям унутраныя сілы і натхняла да дзеяння.
   

У гродзенскай семінарыі арцыбіскуп Станеўскі ўстанавіў новых лектараў

З жыцця Касцёла

Прыняцце паслугі лектарату – чарговы крок на шляху да Хрыстовага святарства.
У І Нядзелю Вялікага посту Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў сямі студэнтам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне паслугу лектарату.
   

Малітва ў інтэнцыі міру ва Украіне

З жыцця Касцёла


Каб абудзіць сумленне адказных за братабойчую вайну.
27 лютага ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя адбылася св. Імша за мір ва Украіне і за брацкі ўкраінскі народ. Эўхарыстыю ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у канцэлебрацыі з біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам і святарамі.
   

Старонка 3 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.