Рэкалекцыі для святароў

|
ГРОДНА
Аўторак,
16 снежня 2025 года |



11 верасня 2010 г. пасля вячэрняй св. Імшы ў вярэйскім касцёле пачалося чуванне перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. А 21-ай гадзіне пачаўся Марыйны Зварот, а 24-ай гадзіне была цэлебравана св. Імша, падчас чаго 6 асобаў было прынята ў Марыйны шкаплеж, які налічвае ў вярэйскай парафіі звыш 200 асобаў. Пасля пастэркі вернікі прайшлі ў Марыйнай працэсіі са свечкамі навокал святыні. 12 верасня б.г. на адпустовую ўрачыстасць Імя НПМ у Вярэйкі прыбылі пешыя пілігрымы з Ваўкавыска, ксяндзы і вернікі з дэканата і з Польшчы. Біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам урачыстай св. Імшы, казанне абвясціў ксёндз Андрэй Шчупал. Эўхарыстычная працэсія закончыла адпустовую ўрачыстасць.


З 13 верасня 2010 г. пачаліся заняткі ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. 26 – 29 верасня б.г. у ВДС у Гродне прайшлі рэкалекцыі для клерыкаў. 5 кастрычніка б.г. запланавана ўрачыстае адкрыццё новага акадэмічнага года з удзелам біскупа Аляксандра Кашкевіча, а таксама біскупаў з іншых дыяцэзій.

11 верасня 2010 г. у касцёле святога Міхала- Арханёла ў Смаргоні сабрат салезіянскай супольнасці Станіслаў Краўчанка склаў вечныя шлюбы на рукі кс. Пятра Біцака SDB, эканома інспекторыі салезіянскай Усходняй акругі. Старонка 1 з 18:
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 16 | |
Дарагія Чытачы!