ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

13 верасня 2020 года

Ад шчырага сэрца

Касцёл УЗВЫШЭННЯ СВ. КРЫЖА. Гродна


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Віктару Велівісу
з нагоды імянін і 18-ай гадавіны паслугі ў нашай парафіі ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, шмат сіл у нялёгкай святарскай службе, апекі Маці Божай, дароў Святога Духа і дапамогі святога заступніка ў кожную хвіліну жыцця.
Вернікі з парафіі св. Роха ў Грандзічах
 

26 ліпеня 2020 года

Ад шчырага сэрца

КАНГРЭГАЦКАЯ МБ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень святарскай паслугі, шчодрых дароў Святога Духа, шмат людской дабрыні і цудоўнага плёну на ніве нашага Пана, Езуса Хрыста.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Мастоў
   

12 ліпеня 2020 года

Ад шчырага сэрца

ШКАПЛЕРНАЯ МБ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзiславу Пiкулу з нагоды 35-ай гадавiны святарскiх пасвячэнняў i дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданнi: здароўя, доўгiх гадоў жыцця, радасцi, шчодрых ласкаў Езуса Хрыста, мноства дароў Святога Духа і апекi Найсвяцейшай Мацi на кожны дзень святарскай паслугі. Шчасцi Божа!
З удзячнасцю парафiяне з Дзятлава
   

28 чэрвеня 2020 года

Ад шчырага сэрца

СВ. АПП ПЯТРА І ПАЎЛА


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды юбілею святарства жадаем моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў паслузе на карысць Богу і людзям, штодзённай радасці, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай Пан Бог бласлаўляе Вас кожны дзень.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
   

14 чэрвеня 2020 года

Ад шчырага сэрца

ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, сіл і стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай, добрых і зычлівых людзей навокал. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны.
Вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Доцішках
   

31 мая 2020 года

Ад шчырага сэрца

СПАСЛАННЕ СВЯТОГА ДУХА


❧✿❧
Паважанаму Галоўнаму Рэдактару Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды 10-ай гадавіны святаркіх пасвячэнняў жадаем апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа, сіл, каб весці Божы люд да Пана і абвяшчаць Добрую Навіну, здароўя, радасці і цудоўнага плёну на ніве Хрыста.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
   

17 мая 2020 года

Ад шчырага сэрца

УНЕБАЎШЭСЦЕ


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды 29-ай гадавіны біскупскай сакры ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, цярплівасці ў пастырскай паслузе, апекі Маці Божай і святога заступніка, дароў Святога Духа, патрэбных ласкаў ад Усемагутнага. Няхай Бог адорвае Вас сваёй любоўю і бласлаўленнем, людская дабрыня і зычлівасць заўсёды спадарожнічаюць, а кожны дзень паслугі прыносіць шчодры плён.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
   

3 мая 2020 года

Ад шчырага сэрца

МБ ФАЦІМСКАЙ


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, а таксама сталай апекі Маці Божай і святога заступніка. Няхай Святы Дух шчодра адорвае Вас сваімі цудоўнымі дарамі і ўзмацняе ў выкананні нялёгкай пастырскай паслугі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
   

19 красавіка 2020 года

Ад шчырага сэрца

БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ


Віншаванні з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана
❧✿❧
Глыбокапаважаным Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, Ксяндзам Юрыю Марціновічу, Антонію Грэмзу, Валерыю Быкоўскаму, Юрыю Канапельку, Генадзю Кухарэвічу, Дзмітрыю Леўчыку, Анджэю Ганчару, Айцу Казіміру Жылісу і ўсім Супрасоўнікам рэдакцыі “Слова Жыцця” жадаю Божага бласлаўлення, доўгіх гадоў жыцця і спакою ў сэрцы. Няхай кожны дзень будзе асвечаны прамянямі Божай міласэрнасці.
Дзмітрый Зотаў, ПК-11 у Ваўкавыску
   

Старонка 6 з 35:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.