16 лютага 2014 года
|
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды атрымання біскупскай сакры перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Ваша пастарская паслуга будзе пазначана моцай і ўсімі дарамі Святога Духа, Маці Божая няхай заўсёды моцна трымае Вас за руку і асцерагае ад зла, а здароўе і цярплівасць няхай ніколі Вас не пакідаюць, каб Вы без перашкод маглі ісці да найважнейшай мэты хрысціянскага жыцця – святасці.Рэдакцыя “Слова Жыцця”
|
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды біскупскіх пасвячэнняў перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус, які паклікаў Вас на святарскі шлях і даверыў выкананне такой нялёгкай і адказнай паслугі, адорвае Вас усімі ласкамі. Жадаем моцнага здароўя, аптымізму, радасці, дароў Святога Духа і цудоўнага плёну на ніве Пана. Маці Божая няхай атуляе Вас плашчом сваёй мацярынскай любові і апекі, а св. Заступнік сцеражэ ў кожную хвіліну жыцця.
З павагай парафіяне са Станевічаў
|
|
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Казіміру Велікасельцу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, няспыннай апекі св. Заступніка, людской дабрыні, а таксама шмат радасці на кожны дзень жыцця і пастарскай паслугі. Шчасці Божа.



Дарагія Чытачы!