Папяльцовая серада – пачатак Вялікага посту
У Папяльцовую сераду святар пасыпае галовы вернікаў попелам і паўтарае словы: “Кайцеся і верце ў Евангелле” або “Памятай, ты – прах, і ў прах вернешся”. Гэта сімвалізуе пакаянне, з якім хрысціянін павінен пачаць пост. Попел мае быць з пальмовых галінак, асвечаных у Вербную нядзелю мінулага года. Галіны спальваюцца, а сабраны попел асвячаецца. Агонь, які спальвае галіны вербаў, сімвалізуе агонь кахання, які ператварае ўсё грэшнае ў попел. Пасля літургіі Папяльцовай серады вернікі выходзяць са святыні з крыжыкам з попелу на ілбе, як бы несучы яго ў свет. А цяпер прапаную Табе прачытаць цікавае апавяданне пра попел, якое я некалі пачула. †



Дарагія Чытачы!