Чароўны куфэрак
У адзін з суботніх дзянькоў цётка Яся зноў наведала пляменнікаў. Быў пахмурны дзень, і настрой у хаце таксама быў нейкі пахмурны: справы неяк ва ўсіх не ладзіліся, сум і апатыя загасцілі ў сэрцах. Тата ўсю хату падняў да гары нагамі ў пошуках сваёй ранішняй газеты, а калі знайшоў, убачыў у ёй велізарную дзіру ў форме танка. Менавіта з-за яе ён пачаў сварыцца на хлопчыкаў. Мама злавалася на тату яшчэ са ўчарашняга вечара, таму што ён ужо ў каторы раз позна вярнуўся з працы і не патэлефанаваў. А яна, як заўсёды, вельмі хвалявалася. Максім пасварыўся з Алегам, высвятляючы, каму ж першаму прыйшла ідэя выразаць танк з новай татавай газеты. Анютка злавалася на маму, таму что яна замест таго, каб глядзець цікавы мульцік, павінна была зноў мыць посуд. †
Н

Д
“Любоў доўгацярплівая, любоў ласкавая, не зайздросціць, любоў не пыхлівая, не ганарыцца, не бессаромная, не шукае свайго, не гневаецца, не памятае зла, не радуецца несправядлівасці, але радуецца разам з праўдай. Усё зносіць, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць” (1 Кар 13, 4-7).



Дарагія Чытачы!