ГРОДНА
Субота,
19 красавіка 2025 года |
Кароны для Каралевы Азёраў з Браслава

У Браславе быў укаранованы праслаўлены ласкамі абраз Божай Маці, Валадаркі Азёраў
22 жніўня б.г. у парафіі імя Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе адбылася значная падзея: цудатворны абраз Божай Маці, Валадаркі Азёраў быў укаранованы папскімі каронамі. У прысутнасці каля 10 тысяч вернікаў кардынал Ёахім Майснер, мітрапаліт Кёльна з Германіі наклаў (ад імя Папы Бэнэдыкта XVI) папскія кароны на скроні Марыі і Езуса. Гэта была ўжо сёмая каранацыя аблічча Божай Маці на тэрыторыі Беларусі з 1989 г.
У пастырскім лісце, які запрашае ўдзельнічаць у каранацыі, віцебскі біскуп Уладзіслаў Блін тлумачыў: з праўды нашай веры аб тым, што Езус з’яўляецца Валадаром Сусвету, паходзіць навука Касцёла пра паўсюднае валадаранне Яго Маці, Марыі. З хвіліны Звеставання Найсвяцейшая Панна прымала вельмі важны ўдзел у Каралеўстве Яе Сына, таму (як зазначыў біскуп) мы ўсе адчуваем мацярынскае валадаранне Марыі, дзякуючы чаму набліжаецца Валадарства Хрыста. У пастырскім лісце ардынарый Віцебскай дыяцэзіі растлумачыў, калі ў якім-небудзь месце на зямлі валадаранне Марыі набірае асблівае значэннне і характар, то тады ў сэрцах вернікаў нараджаецца жаданне публічна выразіць гэты факт у літургічным акце. Біскуп Уладзіслаў Блін перакананы, што Віцебская дыяцэзія, якая адзначае ў 2009 г. 10-ці годдзе свайго існавання, шматразова і рознымі спосабамі спазнала мацярынскае валадаранне Маці Божага Сына. Асаблівым месцам, якое абрала сабе Марыя, каб прыблізіць Валадарства Хрыста на зямлі, з’яўляецца г. Браслаў, які ляжыць у паўночна-заходняй частцы Беларусі.†
Малітоўнае чаканне
Падрыхтоўка да каранацыі Браслаўскай Божай Маці прадаўжалася ў парафіях Віцебскай дыяцэзіі на працягу года. Адбываліся рэкалекцыі для розных групаў вернікаў, фестываль песні, пленэры. 19 жніўня ў Браславе пачалася IV дыяцэзіяльная сустрэча моладзі. 21 жніўня ў гэты горад пачалі ісці першыя пілігрымкі. Непасрэднай падрыхтоўкай да ўрачыстасці было малітоўнае чуванне 21 – 22 жніўня, дзе апрача малітваў і св. Імшы было знаёмства з рэлігійнымі традыцыямі розных народаў. Ноччу перад урачыстасцю былі ажыццёўлены набажэнствы: ружанец, адарацыя Эўхарыстыі, Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі і Акафіст, які праспявалі католікі ўсходняга абрада рана перад каранацыйнай св. Імшой.Каранацыйныя ўрачыстасці
Кардынал Ёахім Майснер з Кёльна быў галоўным цэлебрантам урачыстай каранацыйнай св. Імшы ў 11.00. Ля палявога алтара, пабудаванага каля санктуарыя ў выглядзе карабля, св. Імшу разам з нямецкім іерархам канцэлебравала звыш 200 ксяндзоў лацінскага і грэка-каталіцкага абрадаў, у тым ліку 31 біскуп з розных краінаў Еўропы. Прысутнічалі прадстаўнікі праваслаўнага Касцёла і дзяржаўных уладаў.У гаміліі кардынал Майснер правёў тэалагічны роздум над чарговымі этапамі жыцця Марыі. “Божая Маці паказвае нам шлях пераймання Хрыста, таму пабожныя вернікі ідуць пастаянна да Найсвяцейшай Панны, каб дайсці да Хрыста” – аб гэтым гаварыў нямецкі кардынал. Арцыбіскуп Кёльна заўважыў, што так як Марыя мы закліканы сведчыць пра Бога. А быць пакліканым да супрацоўніцтва з вечным Богам – гэта вышэйшае прызначэнне чалавека.
Кардынал Ёахім Майснер усклаў на абраз, на якім былі намаляваны Марыя з Езусам, кароны, асвечаныя Папам. Абраз быў падвешаны з дапамогай канатаў, як адзін з парусаў карабля. Перад абліччам укаранаванай Божай Маці біскуп Уладзіслаў Блін зачытаў акт аддання вернікаў і душпастыраў Віцебскай дыяцэзіі Божай Маці, Валадарцы Азёраў.
Прадстаўнікі народаў, што прынялі ўдзел у каранацыі, прынеслі дары да алтара. Пасля св. Камуніі ўсіх сабраных прывітаў апостальскі нунцый Беларусі арцыбіскуп Марцін Відовіч і беларускі міністр па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў.
Пасля благаславення і заканчэння літургіі абраз Божай Маці, Валадаркі Азёраў быў перанесены ва ўрачыстай працэсіі ў браслаўскую святыню і размешчаны на галоўным алтары.
Абраз Найсвяцейшай Марыі Панны

У 1832 г. выбухнуў пажар з-за ўдару пяруна. Згарэў касцёл, кляштарная бібліятэка і гаспадарчыя пабудовы. Цудоўным чынам збярогся толькі абраз Божай Маці. Паводле падання, калі людзі знайшлі абраз, то вырашылі размясціць яго ў касцёле ў Браславе. Аднак абраз знік з касцёла і апынуўся на востраве. Такая сітуацыя паўтаралася некалькі разоў. Урэшце вырашылі, што абраз будзе ўнесены ў касцёл урачыста. Калі гэта адбылося, то абраз застаўся на месцы.
Гісторыкі, які даследавалі гісторыю абраза, задаліся пытаннем: “Чаму пасля пажару абраз Божай Маці быў размешчаны ў браслаўскім касцёле, а не ў парафіяльным касцёле ў Слабодцы, які знаходзіўся намнога бліжэй ад кляштара на востраве і быў большы, прасторнейшы?” Найбольш праўдападобны адказ: з самага пачатку свайго існавання (XV ст.) касцёл і парафія ў Браславе нязменна прысвечаны Нараджэнню НПМ. Адпустовая ўрачыстасць прыпадае на 8 верасня. Назва касцёла і парафіі мае цалкам Марыйны характар. Таму цудатворны абраз Божай Маці трапіў у асяроддзе вернікаў з паглыбленай Марыйнай традыцыяй. Таму вельмі зычліва і з радасцю яны прынялі цудоўным чынам уцалелую ад пажару ікону Божай Маці.
Аднак на працягу доўгіх гадоў геапалітычная сітуацыя не садзейнічала развіццю велікапышных формаў Марыйнага культу. Царызм і ўлады СССР (пасля II Сусветнай вайны) не дазвалялі публічна выражаць каталіцкую веру.
У 1992 г. пасля распаду СССР парафіяй і абразам у Браславе апекаваліся сальватарыяне, якія многае зрабілі для духоўнага і матэрыяльнага адраджэння парафіі. Дзякуючы ім культ Божай Маці, Валадаркі Азёраў ажывіўся і стаў заўважальны на памежжы Літвы, Беларусі, Латвіі. У 1999 г. віцебскі ардынарый, біскуп У. Блін надаў фармальна браслаўскай святыні тытул Марыйнага дыяцэзіяльнага санктуарыя. Цяпер сёстры-эўхарысткі разам з сальватарыянамі дбаюць пра духоўную яго славу.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 257 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.