ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Паўсюдны Касцёл (42)

Варта ведаць


   † Мексіка.  “Пан падарыў нам 7 дыяканаў і 70 святароў”, – напісаў кардынал Франсіска Роблес Артэга, біскуп архідыяцэзіі Гвадалахара, які ўдзяліў пасвячэнне. Гэтая падзея была прызнана гістарычнымі святарскімі пасвячэннямі. Як паведамілі ў архідыяцэзіі, урачыстасці доўжыліся тры дні. “Я ўзначаліў эўхарыстычную літургію ў санктуарыі Мексіканскіх Мучанікаў і ў межах біскупскай паслугі высвяціў новых святароў, намасціўшы іх далоні і ўсклаўшы рукі на кожнага з іх”, – адзначыў іерарх.

    † Казахстан. “Ніхто не мае права адвольна пазбаўляць жыцця чалавека. Смяротнае пакаранне забараняецца”, – так гучыць артыкул 15, параграф 2 новай Канстытуцыі Рэспублікі Казахстан, ухвалены на агульнанацыянальным рэферэндуме 5 чэрвеня. Такім чынам, смяротнае пакаранне адменена ў краіне на самым высокім – канстытуцыйным – узроўні. Забарону з радасцю ўспрынялі ў каталіцкай супольнасці св. Эгідзія, якая на працягу 20-ці гадоў суправаджала казахстанскі ўрад на шляху да ліквідацыі параграфа аб вышэйшай меры пакарання.
   
   † Ізраіль. Аль-Магтас на ўсходнім беразе Іардана, які ўшаноўваецца як месца хросту Езуса, у маі 2022 года наведала больш за 15 тысяч чалавек. Гэта самыя высокія лічбы пасля яго адкрыцця для турызму 20 гадоў таму. Данымі падзяліўся іарданска-палестынскі хрысціянскі інтэрнэт-часопіс Milh il-Ard (Соль зямлі) са спасылкай на генеральнага дырэктара гэтага месца Рустома Мхджыяна. З пачатку 2022 года да канца мая Аль-Магтас наведалі 52 тысячы чалавек. На працягу папярэдняга года з прычыны пандэміі каранавіруса было ўсяго 50 тысяч наведвальнікаў. Больш людзей пачало ездзіць з Францыі і Грэцыі, менш – з Расіі.
   
   † Польшча. Супольнасць “Моцныя ў Духу” рэгулярна публікуе на сваім канале YouTube адукацыйныя відэаролікі, арыентаваныя на самых маленькіх гледачоў. Госцем аднаго з эпізодаў стаў а. Ян Гломба SJ. Езуіт распавядае дзецям пра Сэрца Езуса і сустрэчу “Сэрца маладых”. Цыкл фільмаў, падрыхтаваных “Моцнымі ў Духу”, называецца “Цудоўнае Каралеўства” і выходзіць кожную нядзелю. “Сустрэча «Сэрца маладых» звязана з юбілеем. Сто гадоў таму мы даверылі нашу краіну абароне Пана Езуса, а сёння таксама хочам наблізіцца да Яго, каб Ён блаславіў нас”, – кажа а. Гломба ў эпізодзе “Цудоўнага Каралеўства” пад назвай “Незвычайнае сэрца”. Падчас трансляцыі хапіла месца для натхняльнай гісторыі, песень і задання.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.