ГРОДНА
Пятніца,
14 лютага 2025 года |
ХІІ Звычайная нядзеля

19 чэрвеня – каментарый да другога чытання
(Гал 3, 26-29)
Юдэі, грэкі і беларускі народ
Чытанне з ХІІ Звычайнай нядзелі гаворыць нам пра тое, што Хрыстос яднае ўсіх людзей, незалежна ад полу, сацыяльнай ці нацыянальнай прыналежнасці. Апостал Павел піша да Галатаў: “Бо ўсе вы, хто ахрысціліся ў Хрыста, у Хрыста апрануліся. Няма ўжо ні юдэя, ні грэка; няма ні раба, ні свабоднага; няма ні мужчыны, ні жанчыны, бо ўсе вы адно ў Хрысце Ісусе” (Гал 3, 27–28).
У візантыйскай традыцыі ў другую нядзелю пасля Зыходу Святога Духа адзначаецца свята ўсіх святых той краіны, дзе знаходзіцца лакальная Царква. Напрыклад, Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква святкуе 19 чэрвеня свята Усіх святых беларускага народа.

Здаецца, тут мы бачым супярэчнасць паміж заходняй і ўсходняй традыцыямі, ды нават паміж усходняй традыцыяй і Словам Божым. Але супярэчнасць гэтая ўяўная. Падчас вельмі папулярнага ў беларускіх грэка-католікаў набажэнства – Малебна за беларускі народ – чытаецца фрагмент іншага паслання апостала Паўла, дзе ён кранальна апісвае сваю любоў да суайчыннікаў. Нягледзячы на тое, што габрэі не прынялі Хрыста, святому Паўлу баліць сэрца за землякоў: “Праўду кажу ў Хрысце, не маню, сведчыць мне сумленне маё ў Духу Святым, што ў сэрцы маім маю вялікі сум і боль няспынны. Я жадаў бы лепш сам быць адлучаным ад Хрыста за братоў маіх, родных целам, Ізраільцянаў, якім належыць усынаўленне, і хвала, і запаветы, і данне законаў, і выкананне службы Божай, і прырачэнні” (Рым 9, 1–4).
Дык якое ж сапраўднае стаўленне Каталіцкай Царквы да патрыятызму? Ці “няма ўжо ні юдэя, ні грэка”, ці “вялікі сум і боль няспынны” за братоў, родных целам? Адказ просты – адно не выключае другога. Мы, хрысціяне, павінны любіць сваю Бацькаўшчыну, але братамі і сёстрамі для нас з’яўляюцца не толькі нашы суайчыннікі, а кожны чалавек, за якога памёр Хрыстос. І, думаю, кожнаму з нас варта знайсці хвіліну, каб дадаць да сваіх малітваў і словы Мірнай літаніі з Літургіі св. Яна Залатавуснага: “За Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 321 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.