ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

“Годнасць жанчыны і яе пакліканне – спрадвечная тэма людской і хрысціянскай рэфлексіі”

Хрысціянская думка

femen
   Дзень жанчын, 8 сакавіка, прайшоў, аднак май – месяц асаблівага ўспаміну Марыі, Маці Божай, жанчыны – таксама можа быць добрай нагодай для разважання над павагай да жанчын у гісторыі Каталіцкага Касцёла і яго асяроддзя.


   Можа ўзнікнуць пытанне, чаму часцей вядзецца гаворка пра павагу да жанчын, чым да мужчын? Ці мужчын паважаць не трэба? Канешне, трэба. Аднолькавая павага належыць кожнаму чалавеку, незалежна ад полу. Фемінізм (ад лац. femina – жанчына), нягледзячы на тое, што паўстаў як “ідэалогія вызвалення жанчын, якая вынікае з пераканання ў тым, што жанчыны адчуваюць несправядлівасць па прыкмеце полу” (E. Adamiak, Błogosławiona między niewiastami, Lublin 1997), звяртае ўвагу таксама на дыскрымінацыю мужчын. З узгаданай жа дыскрымінацыяй больш выразна на працягу гісторыі сутыкаліся жанчыны. Гэта таксама мае сваё адлюстраванне ў Святым Пісанні.

    Адрозніць гістарычна-культурны кантэкст
    Вядома, што час, эпоха пакідаюць свой след і ў літаратуры, якая паўстала ў дадзены перыяд. Асаблівасці культуры, асаблівасці грамадскіх узаемаадносін, у тым паміж жанчынай і мужчынам, таксама апісва юцца ў кніжках пэўнага перыяду, пасрэдна альбо непасрэдна, хаця б праз тое, што іх аўтар жыў у канкрэтны час. Гэта датычыць і мастацкай літаратуры, і Бібліі. Святое Пісанне складаецца з кніг, якія пісалі людзі канкрэтнай эпохі. Святы Дух іх натхняў, натхняў іх розумы і сэрцы, але не пераносіў аўтараў у іншы гістарычны перыяд.
    У пары з універсальнасцю паслання Святога Пісання ідзе патрэба асцярожнай і актуальнай інтэрпрэтацыі яго асобных фрагментаў, сказаў, слоў – як Старога, так і Новага Запавету. Гэтае правіла датычыць і ўрыўкаў, што апісваюць характар адносін паміж мужчынам і жанчынай, бо ён з’яўляецца адлюстраваннем часу Апосталаў.
   
“Рай” – фрагмент левай часткі трыпціха “Сад зямных асалодаў” (1500–1510 гг.), Іеранім Босх

    Аб жонцы, падданай мужу, і небяспечнай таямніцы
    І веруючым, і няверуючым вядомы наступныя словы з ліста апостала Паўла: “Жонкі, падпарадкоўвайцеся сваім мужам, як Пану, бо муж – галава жонкі, як і Хрыстус – Галава Касцёла. Ён – Збаўца цела. Таму, як Касцёл падпарадкоўваецца Хрысту, так і жонкі падпарадкоўваюцца ва ўсім мужам. Мужы, любіце сваіх жонак, як і Хрыстус палюбіў Касцёл і аддаў сябе за яго, каб асвяціць яго [...]. Так павінны мужы любіць сваіх жонак, як сваё цела. Хто любіць сваю жонку, любіць самога сябе. Бо ніхто ніколі не меў нянавісці да свайго цела, але корміць і даглядае яго, як і Хрыстус свой Касцёл, бо мы члены Ягонага цела. Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці і злучыцца са сваёй жонкай, і будуць двое адным целам. Вялікая таямніца гэтая, а кажу я ў дачыненні да Хрыста і да Касцёла! Дык няхай кожны з вас любіць сваю жонку так, як самога сябе, а жонка няхай паважае мужа” (Эф 5, 22–26, 28–33).
    У св. Паўла ёсць словы з больш жорсткімі фармулёўкамі адносна жанчын, аднак апісанню любові мужчыны да жанчыны ён прысвяціў ва ўзгаданым фрагменце больш слоў, чым пішучы пра “падпарадкаванне” жанчын. У некаторых жа пропаведзях, канферэнцыях, а таксама меркаваннях свецкіх большы акцэнт робіцца на першым абзацы ўзгаданага фрагмента, што па меншай меры неаб’ектыўна.
    Урыўкам, дзе выразна відаць спалучэнне гістарычна-культурнага кантэксту эпохі і ўніверсальнасці паслання Бібліі, з’яўляюцца словы з Першага паслання апостала Паўла да Карынцянаў, у якім ён піша аб узаемнай залежнасці жанчыны і мужчыны і аб іх роўнасці перад Богам. Тут жа ён разважае над тым, ці павінна жанчына пакрываць сабе галаву: “Мужчына не павінен пакрываць сабе галаву, бо ён вобраз і адлюстраванне хвалы Божай. Жанчына ж – адлюстраванне хвалы мужчыны. Бо не мужчына ад жанчыны, але жанчына ад мужчыны. I не мужчына быў створаны дзеля жанчыны, але жанчына дзеля мужчыны. Таму жанчына павінна мець на галаве знак улады над ёю з увагі на анёлаў. Аднак у Пану няма ні жанчыны без мужчыны, ні мужчыны без жанчыны. Бо, як жанчына ад мужчыны, так і мужчына праз жанчыну, а ўсё ад Бога” (1 Кар 11, 7–12).
    Больш жорсткія фармулёўкі Апостала прысутнічаюць у гэтым жа Пасланні: “Як ёсць ва ўсіх Касцёлах паміж святымі, жанчы ны ў Касцёлах няхай маўчаць, бо не дазволена ім гаварыць, але няхай будуць падпарадкаваныя, як і кажа закон. Калі хочуць чаму навучыцца, няхай пытаюцца дома ў сваіх мужоў, бо сорамна жанчыне гаварыць у Касцёле” (1 Кар 14, 33–35). Прыведзеныя словы гучаць як мінімум несправядліва.
    У іншым Пасланні да Цімафея св. Павел, адносячыся да слоў Старога Запавету, піша так: “А жанчыне не да зваляю навучаць і панаваць над мужам, але няхай застаецца ў ціхасці. Бо першым быў створаны Адам, а потым Ева. І не Адам быў зведзены, але жанчына была зведзеная і зграшыла” (1 Цім 2, 12–14).
    Доўгі час у публічнай сферы наконт жанчын вы казваліся ў падаўляючай большасці мужчыны. Да дзены фрагмент Паслання Апостала для шматлікіх інтэрпрэтатараў і мысліцеляў быў пацвярджэннем “небяспечнасці” жанчын, якія былі для мужчын пэўнай таямніцай. Гэтая “небяспечнасць” вынікала з асацыяцыі жанчыны з цялеснасцю, якую, у сваю чаргу, звязвалі з нячыстасцю. Да таго ж лічылася, што жанчыны з’яўляюцца больш слабымі перад спакусамі д’ябла.
    І хоць цяпер нас не здзіўляе жанчына, якая прамаўляе публічна ў Касцёле (у беларускім Каталіцкім Касцёле жанчын увогуле значна больш), можна надалей пачуць меркаванне – і ад святароў, і ад свецкіх мужчын (напэўна, і ад жанчын), – што менавіта жанчына больш вінаватая, напрыклад, у грахах, звязаных з сексуальнасцю, і што муж у сям’і мае больш паважаную ролю, чым жонка, бо яна мае быць “падданая”.
    Такое разуменне слоў Святога Пісання з’яўляецца няправільнай інтэрпрэтацыяй біблейскіх урыўкаў пра жанчыну. Яна заключалася ў наданні тэкстам агульнаабавязковага вымярэння рэлігійнага паслання, без вылучэння слоў, якія адлюстроўвалі звычаі, што панавалі ў біблейскія часы, і ўніверсальнае пасланне пра жанчыну. Таксама з цягам часу адыграла пэўную ролю тое, што падпарадкаваны статус жанчын па ранейшаму быў натуральным у сацыяльнай сістэме, у якой гэтыя фрагменты Пісання інтэрпрэтаваліся большасцю тэолагаў таго часу. Правільную інтэрпрэтацыю згаданых пасланняў увёў толькі св. Ян Павел ІІ у апостальскім лісце “Mulieris Dignitatem”.

    Ян Павел II аб роўнасці жанчын і мужчын у апостальскім лісце “Mulieris Dignitatem”
    Праблемы правоў і месца жанчыны ў грамадстве ўздымаліся і папярэднікамі Яна Паўла ІІ. Ён жа першым апублікаваў афіцыйны касцёльны дакумент, цалкам прысвечаны жанчыне, яе годнасці і пакліканню – згаданы вышэй Апостальскі ліст “Mulieris Dignitatem”. У ім, між іншым, Папа адзначыў паважлівае стаўленне Езуса да жанчын: “Хрыстос рабіў усё для таго, каб на фоне тагачасных звычаяў і грамадскіх адносін жанчыны знайшлі ў Яго вучэнні і ў Яго ўчын ках уласцівыя ім суб’ектыўнасць і годнасць”. Святы Айцец падкрэслівае, што ні ў словах, ні ў дзеяннях Хрыста няма ніводнага элемента або жэста, які б вы казваў непавагу да жанчын.
   
Папа Францішак бласлаўляе жанчын падчас штотыднёвай агульнай аўдыенцыі ў Зале Паўла VI

   Ян Павел ІІ таксама спаслаўся на Лісты св. Паўла. Інтэрпрэтуючы Пасланне да Эфесцаў, у якім Апостал піша пра падпарадкаванне жанчын, Папа падкрэсліў, між іншым, што “падпарадкаванне”, перш за ўсё, трэба разумець як узаемнае: жонка мужу, муж жонцы, і такое падпарадкаванне павінна існаваць у шлюбе.
    Пішучы пра роўнасць мужчыны і жанчыны ў кан тэксце Паслання да Цімафея: “Бо першым быў створаны Адам, а потым Ева. І не Адам быў зведзены, але жанчына была зведзеная і зграшыла” (1 Цім 2, 13–14), – Святы Айцец падкрэсліў, што “незалежна ад гэтага «падзелу роляў» у біблейскім апісанні, той першы грэх – гэта грэх чалавека, якога Бог стварыў мужчынам і жанчынай”.
    Інтэрпрэтацыя Святога Айца вышэйзгаданых і не толькі фрагментаў Святога Пісання, у якіх гаворыцца пра жанчыну, мова, якой Папа “гаворыць” пра жанчыну ў “Mulieris Dignitatem” – усё гэта прынесла і працягвае прыносіць значныя змены ў стаўленні да жанчын у Каталіцкім Касцёле.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.