ГРОДНА
Чацвер,
05 снежня
2024 года
 

Паўсюдны Касцёл (37)

Варта ведаць


   † Партугалія. Сусветным дням моладзі ў Лісабоне па традыцыі будуць папярэднічаць Дні моладзі ў дыяцэзіях. Як паінфармаваў арганізацыйны камітэт форуму, яны пройдуць 26–31 ліпеня 2023 года. Пілігрымы змогуць лепш пазнаёміцца з мясцовым Касцёлам і правесці час з жыхарамі Партугаліі напярэдадні галоўных падзей Сусветных дзён моладзі ў 17-ці дыяцэзіях гэтай краіны. Пасля самастойнага выбару дыяцэзіі і папярэдняй рэгістрацыі пілігрымы будуць запрошаны прыняць удзел у духоўнай і культурнай праграме, падрыхтаванай кожнай дыяцэзіяй.

    † Іерусалім. Дарадца па СМІ каталіцкага епіскапату Святой Зямлі Вадзі Абунасар выказаў занепакоенасць значным змяншэннем колькасці хрысціян у Іерусаліме. “Сітуацыя выклікае трывогу, бо мы гаворым, што Іерусалім з’яўляецца месцам трох рэлігій: ісламу, хрысціянства і юдаізму, а прысутнасць адной з іх амаль знікае”, – паведаміў прадстаўнік епіскапату турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву Anadolu. Абунасар адзначыў, што ў 1922 годзе хрысціяне складалі каля 25% насельніцтва горада, цяпер іх доля – 1%. Гэта выклікае заклапочанасць нават у нехрысціян і ўсіх, хто падтрымлівае плюралізм.
   
   † ЗША. Група з каля 70-ці кардыналаў, біскупаў і тэолагаў сабралася ў Каталіцкім універсітэце Лаёлы ў Чыкага, каб “падтрымаць рэформы Францішка ў духу ІІ Ватыканскага сабору”. Тры асноўныя даклады тычыліся палярызацыі поглядаў у амерыканскім епіскапаце, “акадэмічнай атмасферы” ў амерыканскіх семінарыях і рэакцыі ў дыяцэзіях на кансультацыі, звязаныя з Сінодам Біскупаў 2021–2023 гадоў. Дыскусіі праходзілі згодна з “Правілам Чатэм-Хаўса” (Chatham House Rule). У адпаведнасці з ім, дэлегаты і госці семінара не маюць права выдаваць аўтарства тых ці іншых меркаванняў за яго межамі, што павінна садзейнічаць шчырасці меркаванняў.
   
   † Польшча. Пасля амаль 100-гадовага перапынку ў нядзелю прагучаў звон “Урбан” з вежы Вавельскай катэдры. У апошнія тыдні ён быў адрамантаваны і будзе выкарыстоўвацца для літургіі. Кожную нядзелю звон будзе склікаць вернікаў на ўрачыстую Суму. Па словах прадстаўнікоў катэдры на Вавелі, адрамантаваны і вернуты на вежу “Урбан” прыводзіцца ў рух двума лінейнымі рухавікамі. Дыяметр звана 167 см, вышыня без ціскоў 145 см, вага 2 628 кг. Вернуты ў літургічны ўжытак, як і стагоддзі таму, ён будзе заклікаць да ўдзелу ў Суме, цэлебраванай у катэдры. Звон можна будзе пачуць кожную нядзелю ў 9:50 і падчас самых вялікіх урачыстасцей.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  27

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.