ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

20 лютага 2022 года

Ад шчырага сэрца

sw piotr


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Шэмету
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шчасця, радасці, цярплівасці ў святарскай паслузе, шчодрых дароў Святога Духа, добразычлівых людзей побач. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна перажыць кожны дзень. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, парафіі Адамавічы і Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Раману Ялоўчыку
з нагоды імянін жадаем адчуваць дабрыню і любоў ад кожнага чалавека, якога сустракаеце на сваім шляху. Жадаем Вам адвагі, каб пастаянна адкрываць людзям скарб Божых таямніц і ахоўваць тое, што даверана Касцёлу. Няхай Святы Дух асвятляе кожны Ваш дзень, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца.
З малітвай парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гнезна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Валянціну Хведуку
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог заўсёды Вам дапамагае і адорвае ўсімі патрэбнымі ласкамі. Жадаем няспыннай апекі Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, штодзённай радасці, шчырых і зычлівых людзей побач.
Родныя: сем’і Палубок, Амяльянчык, Хвядук
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Вячаславу Матукевічу
з нагоды дня нараджэння прагнем скласці сардэчныя пажаданні: шчасця, моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, шмат сіл для абвяшчэння Божай праўды і няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень душпастырскай паслугі. Няхай Езус, які паказаў Вам шлях да святарства, дапамагае ў рэалізацыі Божых планаў, а Святы Дух спасылае свае шчодрыя дары.
Касцёльны камітэт і парафіяне касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Дуды
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Аляксандру Шэмету
з нагоды імянін перасылаем найлепшыя пажаданні. Жадаем Вам трываць у Богу і жыць паўнатой Божых ласкаў. Няхай Ваша муд- расць і абвяшчаемае Божае слова дапамагаюць нам узрастаць у Любові.
Удзячныя парафіяне з Адамавічаў
❧✿❧
Паважанаму Брату
Вiктару Цяслоўскаму
і яго родным
у сувязі са смерцю мамы перасылаем словы шчырага жалю і спачування. Няхай міласэрны Бог дадасць Вам моцы, каб перажыць цяжар страты блізкага чалавека. Яднаемся з Вамі ў малітве за супакой яе душы.
З павагай і малітвай вернікі парафіі Ліда-Індустрыяльны

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.