ГРОДНА
Аўторак,
23 ліпеня
2024 года
 

Давайце вучыцца любові!

Хрысціянскія традыцыі

4 сакавіка Каталіцкі Касцёл успамінае св. Казіміра – каралевіча польскага і вялікага княжыча літоўскага.
Куды б мы ні зірнулі, усе гавораць пра любоў. Пра яе сёння можна даведацца з фільмаў, прачытаць у каляровых газетах. Шмат слоў пра яе чуем у сучасных песнях, знаходзім інфармацыю ў інтэрнэце і тэлебачанні. Апошнім часам і на старонках нашай газеты было некалькі вартых матэрыялаў пра любоў.
Гэтая тэма таксама вельмі часта ўздымалася Панам Езусам падчас Яго грамадскай дзейнасці: “Заставайцеся ў Маёй любові! Вось запаведзь Мая, каб вы любілі адзін аднаго” (параўн. Ян 15, 9–12). Але насамрэч цяжка растлумачыць, што такое любоў. Нам значна прасцей сказаць, у чым яна заключаецца, якія мае праяўленні. І на самой справе тое, ці даведаемся, што такое сапраўдная любоў, ці пазнаем яе, залежыць ад кожнага з нас: ад таго, чым кормімся, чым жывём, якія каштоўнасці шукаем.Ян Длугаш прысутнічае падчас малітвы Казіміра, абраз Фларыяна Цынка    Выдатнай дапамогай, каб зразумець, што значыць знайсці сапраўдную любоў, з’яўляецца пры лад св. каралевіча Казіміра, які жыў у XV стагоддзі. Гэты вялікі святы – узор веры і чысціні для моладзі, які, разам з тым, клапаціўся пра простага чалавека, асабліва пакрыўджанага мацнейшым, – можа стаць для нас выдатным прыкладам, як жыць сапраўднай любоўю.
   
На працягу ўсяго свайго жыцця св. Казімір нястомна рыхтаваўся да сустрэчы з Езусам Хрыстом і Найсвяцейшай Паннай Марыяй, якой ён так давяраў і якой дазволіў весці сябе па шляху веры і чыстай любові.

    Менавіта любоў да Езуса Хрыста была прычынай, па якой св. Казімір, сын караля Казіміра Ягелончыка, дапамагаў бедным, хворым, вязням, падарожнікам і ўсім церпячым. Для ўдоў, сірот і прыгнечаных ён быў не толькі дабрадзеем, але і сынам, бацькам і братам. У сваіх дзеяннях ён вылучаўся рашучасцю. Сваімі паводзінамі заўсёды паказваў узор духоўнай беднасці і лагоднасці. Св. Казімір паставіў вечныя каштоўнасці над часовымі дабротамі, якія давала яму нараджэнне. З дзяцінства ён меў гарачае набажэнства да Найсвяцейшага Сакраманту і Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэтым заключалася яго выкананне ўказання Настаўніка: “Заставайцеся ў Маёй любові!”. Паколькі св. Казімір быў слугою самых бедных, Гасподзь запрасіў яго да ўдзелу ў вечнай гасціне і сам “пачаў служыць яму”.
   
Св. Казімір памёр 4 сакавіка 1484 года ў каралеўскім замку ў Гродне ва ўзросце ўсяго 26 гадоў. Яго цела было змешчана ў віленскай катэдры і знаходзіцца там дагэтуль. Ён другарадны заступнік нашай дыяцэзіі.

    Давайце вучыцца ў каралевіча, як выбіраць Хрыста ў кожную хвіліну, і, гледзячы на прыклад Яго жыцця, адкрываць для сябе сапраўдную любоў, якая заключаецца ў наследаванні Езусу Хрысту.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  162

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.