ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

23 студзеня 2022 года

Ад шчырага сэрца

25 студзеня. НАВЯРТАННЕ АП. ПАЎЛА


❧✿❧
ПАВАЖАНАМУ КСЯНДЗУ
ПАЎЛУ ГЕДРОЙЦЮ
з нагоды імянін перасылаем найлепшыя пажаданні: патрэбных Божых ласкаў, моцнага здароўя і радасці. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень і адорвае здароўем на сто гадоў жыцця, нахай Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух, шчодры на дары, дапамагае годна выконваць паслугу. Няхай Ваша сэрца будзе заўсёды напоўнена супакоем і любоўю, а побач будуць добрыя і шчырыя людзі.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Галынкі і Перстуні
❧✿❧
ПАВАЖАНАМУ КСЯНДЗУ КАНОНІКУ
ЗДЗІСЛАВУ ВЭДЭРУ
з нагоды дня нараджэння перасылаю найлепшыя пажаданні. Няхай добры Бог Айцец узнагародзіць Вас здароўем і поспехам, Езус Хрыстус бласлаўляе кожны Ваш дзень і вядзе па абраным шляху, а Маці Божая атачае сваёй любоўю, клапоціцца і заўсёды дапамагае ў цяжкія моманты жыцця.
Са шчырай малітвай Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
ПАВАЖАНАМУ КСЯНДЗУ ПРОБАШЧУ
АЛЯКСАНДРУ МЯТЛІЦКАМУ
з нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаю сіл, моцнага здароўя ў нялёгкай паслузе, якую Вы выбралі. Няхай Пан Езус адорыць Вас патрэбнымі ласкамі, а Маці Божая няспынна апекуецца.
Са шчырай малітвай Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
ПАВАЖАНАМУ КСЯНДЗУ ПРОБАШЧУ
ЧЭСЛАВУ ПАЎЛЮКЕВІЧУ
з нагоды дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. У гэты асаблівы дзень мы хочам падзякаваць Вам за штодзённае сведчанне, за словы, учынкі і самаадданасць у набліжэнні нас да Божага Валадарства, а таксама за ўсмешку і радасць, якія выпраменьваюцца ад Вас. Просім за Вас, Ксёндз Чэслаў, звяртаючыся да Бога словамі: “Ойча Нябесны, дай свайму пастыру сэрца, падобнае да сэрца Твайго Сына Езуса Хрыста”. Жадаем Вам шчасця, якое вынікае з Божай абранасці, шчодрых Божых ласкаў, даверу і надзеі ў Пану. Жадаем таксама несці Добрую Навіну, распаўсюджваць радасць, надзею і любоў, каб быць знакам любячай прысутнасці Бога сярод Божага люду. Няхай любоў, якая звязвае ўсё разам і яднае чалавечыя сэрцы, заўсёды будзе Вашым удзелам, асабліва ў будаўніцтве сувязі паміж святаром і вернікамі. Мы са свайго боку асаблівым чынам ахінаем Вас сваімі малітвамі, каб Бог бласлаўляў Вас і пастаянна ўмацоўваў сваёй ласкай і супакоем.
Парафіяне з Росі
❧✿❧
ПАВАЖАНАМУ КСЯНДЗУ
ЯЎГЕНУ БАРЫСЮКУ
з нагоды дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Пан Бог адорвае патрэбнымі ласкамі, Маці Божая апекуецца Вамі, а святы заступнік заўсёды будзе побач. Жадаем нязгаснага запалу ў душпастырскай паслузе, усмешкі на твары, сіл і натхнення ў служэнні Богу і людзям. Дзякуем за добрыя словы, уважлівасць і чуласць.
Парафіяне касцёла св. Андрэя Баболі ў в. Казловічы і парафіяльная супольнасць Святой Сям’і ў аг. Верцялішкі
❧✿❧
ПАВАЖАНАМУ КСЯНДЗУ ПРОБАШЧУ
ПАЎЛУ КАЛЕСНІКУ
з нагоды дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою і шчодрага плёну ў паслузе на ніве Пана. Няхай Вас абмінае смутак, радасць заўсёды спадарожнічае, а цярплівасці і стойкасці хопіць на доўгія гады адданай душпастырскай паслугі.
Легіён Марыі і апостальства “Маргарытка” касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
ДАРАГІ КСЁНДЗ ПРОБАШЧ
ЮРЫЙ БЯГАНСКІ!
З нагоды дня нараджэння прыміце віншаванні, якія выказваем Вам ад імя ўсёй нашай парафіяльнай сям’і. Няхай добры Бог ахінае Вас сваімі ласкамі, чувае над Вамі і падтрымлівае сваёй рукой, калі Вам гэта трэба. Няхай Марыя, Маці Тракельская, будзе Вашым шчытом і абаронай, акружае Вас сваёй мацярынскай апекай і напаўняе сэрца супакоем, надзеяй, любоўю ды падзякай. Жадаем быць проста шчаслівым, паўнавартасным і закаханым у Бога і Маці Божую. Мы дзякуем Вам за велізарныя намаганні, якія ўкладваеце ў працу ў нашай парафіі. Кожны дзень ахінаем Вас малітвай, дзякуючы Богу за тое, што Вы з намі, каб у Вас не канчаліся сілы і існавала пастаянная патрэба быць з Богам і людзьмі.
Вернікі парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях
❧✿❧
ПАВАЖАНАМУ КСЯНДЗУ ПРОБАШЧУ
ПАЎЛУ БЕЛАНОСУ
з нагоды дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, поспехаў, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай кожны дзень ахвярнай паслугі будзе асвечаны святлом Святога Духа, а Бог заўсёды Вас аберагае і ўзнагароджвае за ўсё праз нашы малітвы.
Удзячныя парафіяне і Касцёльны камітэт з Макараўцаў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.