ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Сексуальныя праблемы ў сужэнстве

Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда,     псіхолаг

Сёння секс з’яўляецца адной з галоўных тэм. Канцэпцыі адносна таго, як яго разумець, вельмі розная, і ён выклікае мноства спрэчак. На ўсё гэта могуць уплываць разнастайныя фактары, сярод якіх, перш за ўсё, будзе спосаб выхавання:
1. У сям’і (ці размаўлялі бацькі з дзецьмі на гэтую тэму, ці абыходзілі яе).
    2. У Касцёле (ці сутыкнулася асоба са здаровым, рэлігійным навучаннем на гэтую тэму).
    3. У школе (ці была гэтая тэма ахоплена праграмай навучання, якія матэрыялы выкарыстоўваліся).
    4. У асяроддзі (якія прынцыпы паводзін равеснікаў пераважалі) і г. д.
    Сёння, на жаль, у шлюбе існуе мноства праблем, звязаных з сексуальным сужыццём. Прычына ўсяго гэтага ў тым, што свет забыўся, што секс – гэта дар, створаны Богам, і што Ён захаваў палавыя зносіны толькі для шлюбу. Важна глядзець на гэтае пытанне з Божага пункту гледжання і памятаць, што кожны шлюбны акт мае духоўнае вымярэнне.
    Вельмі часта здараецца так, што жонка адмаўляецца ад палавога акту, а муж жадае блізкасці і не можа справіцца з гэтай складанай сітуацыяй. Вядома, калі адзін з бакоў адмаўляецца ад сужыцця без пэўнай прычыны, ён падштурхоўвае сужэнца шукаць задавальнення сваіх патрэб па-за шлюбам, а значыць, падштурхоўвае да здрады. З іншага боку, варта паклапаціцца аб сваёй палавой сталасці, каб праблемы фізічных зносін у шлюбе не прывялі да распаду сужэнства. Калі яно не складваецца згодна з чаканнямі аднаго з бакоў, мужу і жонцы варта разам прыкласці намаганні, каб знайсці адпаведнае рашэнне гэтай праблемы. Варта ўзаемна клапаціцца аб павазе да другога чалавека, аб аднадушнай любові і адказнасці адзін за аднаго.
    Абмяркоўваючы праблемы, звязаныя з інтымнай сферай сужэнцаў, варта звярнуць увагу, перш за ўсё, на тое, што яны не ведаюць, куды могуць звярнуцца з тым, што іх непакоіць. Таксама ў падобных сітуацыях звычайна гаворыцца аб неадпаведнай камунікацыі. Часцей за ўсё ў мужа і жонкі не хапае смеласці або яны не здольны пагаварыць адзін з адным на гэтыя тэмы.
    І гэта адна з найважнейшых праблем.
    Калі згадаць псіхалагічную дапамогу, то варта найперш падкрэсліць рознасць значэння шлюбнага акту для жанчыны і мужчыны. Мужчына ставіцца да яго як да сродку задавальнення сексуальных патрэб, як да крыніцы задаволенасці. У выпадку паспяховага палавога жыцця ён атрымлівае пачуццё паўнаты мужнасці. Падчас шлюбнага акту менавіта праз блізкасць мужчына выказвае любоў да жонкі, тое, што адчувае адносна яе. Для жанчыны шлюбны акт – гэта, найперш, сяброўская, рамантычная, пяшчотная і палкая любоў.
    Яна таксама супакойвае сваю палавую цягу, ажыццяўляючы важную блізкасць з мужам. У працы з сужэнствам, якое перажывае крызіс, варта:
    1. Памятаць, што жанчына і мужчына розняцца тым, як яны перажываюць інтымны досвед. Мужу і жонцы неабходна гаварыць адзін з адным на гэтую тэму.
    2. Забяспечыць сужэнцам добрую літаратуру па асноўных сексуальных пытаннях.
    3. Дапамагчы ў выпраўленні камунікацыі, спосабе выражэння пачуццяў.
    4. Параіць паспрабаваць больш засяроджвацца на даванні, чым на атрыманні.
    Калі ў шлюбе ёсць сур’ёзныя праблемы, звязаныя з інтымнай сферай, сужэнцам абавязкова неабходна звярнуцца за прафесіянальнай дапамогай. Але трэба ўмець выбраць правільнага псіхолага або сексолага са сфарміраваным, хрысціянскім поглядам на жыццё. У маёй практыцы быў выпадак, калі ў сямейную кансультацыю звярнулася маладая пара пасля псіхолага, які параіў ім палавую ініцыяцыю па-за шлюбам, каб зняць эмацыянальнае напружанне і вырашыць усе сужэнскія праблемы. Гэтак званы спецыяліст параіў здраду як выйсце са складанай сітуацыі. Гэта вельмі недарэчная парада, бо такі ўчынак можа мець шмат сур’ёзных наступстваў. Таму, паўтаруся, важна знайсці адпаведнага спецыяліста.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.