ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Святы і мінімалізм: кропка судакранання

Экалагічная цнота

minimalizm    Надыходзіць час свят. Якія б яны ні былі – рэлігійныя, асабістыя, сямейныя, гарадскія, нацыянальныя, міжнародныя, – рэкламшчыкі заклікаюць: “Пара дарыць падарункі!”. Бясконцае спажыванне і сутнасць саміх свят ніяк не звязаны. Разбярэмся, якія падарункі самыя лепшыя для акружаючых. Прыўнясём у сваё жыццё разумны мінімалізм для максімальнага задавальнення.
majsiuk2Мінімалізм – гэта стыль жыцця, а таксама парадак у рэчах, справах, думках. Пазбаўленне ад лішняга, абцяжарваючага. Вызваленне прасторы для новага. Пры гэтым трэба памятаць тры асноўныя прынцыпы:
    1) Якасць, а не колькасць. Лепш купіць адну добрую дарагую рэч, чым дзесяць сумніўнай якасці. Гэта вырашае адразу дзве праблемы: захламленне і, у некаторай ступені, захаванасць уласных фінансавых рэсурсаў і планеты ў цэлым. Лепшы дарадца – гэта абгрунтаванне самому сабе: навошта мне гэтая рэч, заняткі ці адносіны?
    2) Эмоцыі першасныя, рэчы другасныя. Замест таго, каб аддаваць грошы на чарговую рэч, мінімалізм прапануе траціць іх на ўражанні, досвед, навучанне, эксперыменты. Матэрыяльнае не мае значэння, калі яно не нясе эмацыянальнага дадатку. Калі б матэрыяльнае было падмацавана эмоцыямі, сусветныя звалкі былі б маленькімі.
    3) Рацыянальнае выкарыстанне. У аснове любога набыцця ляжыць карысць. Абцяжарваць жыццё лішнім з пачуцця ветлівасці або моднага павеву значыць нагружаць прастору лішнім. Цяпер паглядзім, як можна прымяніць мінімалізм з максімальным клопатам аб навакольным асяроддзі.
   
    Падрыхтоўка да свята
    Чаканне свята ўжо з’яўляецца пачаткам святкавання. У гэты момант хочацца абнавіць прастору, каб адчуць змены, атрымаць новыя ўражанні. Людзі чысцяць і ўпрыгожваюць жыллё, выкідваюць лішняе. Гэта найлепшы момант, каб скарыстацца прынцыпамі мінімалізму.
    Пастаўцеся з любоўю да пакояў, у якіх вы жывеце, да акружаючых прадметаў. Не спяшаючыся пачніце размяркоўваць рэчы ў доме, пакіньце толькі патрэбнае, якое нясе функцыянальнасць асабіста для вас. Тое, што ўжо страціла актуальнасць – раздайце, прадайце праз аб’явы. Прыбярыце сапсаваныя рэчы, але не ў кладоўкі, падвалы ці на дачы, а аддайце тым, хто зможа ім надаць новую функцыянальнасць. Цяпер такі кірунак атрымаў назву апсайклінг.
    Апсайклінг дазваляе па-новаму зірнуць на старыя рэчы – ператварыць іх у новыя, якія валодаюць іншай каштоўнасцю, чым іх першапачатковыя кампаненты. Тое, што, здавалася, больш не будзе выкарыстоўвацца ніколі, становіцца арыгінальнымі прадметамі адзення, аксесуарамі, творамі мастацтва ці нават іншымі электроннымі прыладамі. Такім чынам, скарачаецца колькасць смецця і павялічваецца тэрмін службы тавараў.
    Мішуру і іншую святочную атрыбутыку зрабіце з таго, што пад рукой. Надайце прадметам інтэр’ера шматфункцыянальнасць. Напрыклад, пабудуйце елку са стосаў кніг.
   
    “Лепшы падарунак мой – гэта ты”
    Існуе меркаванне, што на святы прынята дарыць падарункі. А калі паглядзець інакш: вы прымаеце такое меркаванне грамадскасці ў сваім жыцці? Толькі вы самі можаце пагаджацца ці адмаўляцца ад стэрэатыпаў грамадства. Адзначайце святы з клопатам аб акружаючых вас людзях. Пакідайце прастору чыстай ад залішняга спажывання.
    Калі трэба ўручыць рэчавы падарунак, можна падарыць абанемент, сертыфікат, пуцёўку. Гэта развіццё, адукацыя, пазнанне жыцця. Падарыце эмоцыі, уражанні і памяць на доўгія гады, яны неацэнныя для па-сапраўднаму блізкіх людзей. І самае каштоўнае, што можна падарыць, – гэта ваш час.
   
    Выражаем сваю любоў да бліжніх
    Свята – гэта заўсёды маляўнічае відовішча. Яно падразумявае зносіны людзей паміж сабой і іх творчы ўдзел у мерапрыемстве. Свята дае добры станоўчы зарад. Усе збіраюцца разам, выплюхваюцца агульныя эмоцыі. І гэта стварае атмасферу ўрачыстасці.
    Калі праводзіць разам час, ці абавязкова яго прысвячаць бясконцаму абжорству? Зрабіце традыцыйнай альтэрнатыву звышспажыванню – актыўнае святкаванне, конкурсы, гульні, сумесную творчасць, пазнавальныя паездкі ці прагулкі. Такое святкаванне зможа запомніцца надоўга, зможа стаць пачаткам новага этапа ў вашым жыцці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.