ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

I Нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

Лк 21, 25–28. 34–36
Езус сказаў сваім вучням: “Будуць знакі на сонцы, і месяцы, і зорках, а на зямлі – спалох народаў і замяшанне ад гулу марскога хвалявання. Людзі будуць млець ад страху і ад чакання таго, што прыйдзе на свет, бо захістаюцца моцы нябесныя. І тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці ў воблаку з моцаю і славаю вялікай. Калі ж гэта пачне адбывацца, тады выпрастайцеся і падыміце галовы вашыя, бо набліжаецца адкупленне вашае. Зважайце ж на сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя пахмеллем і п’янствам, і жыццёвымі клопатамі, і каб дзень той не застаў вас неспадзявана, як пастка. Бо ён прыйдзе на ўсіх, хто жыве на паверхні ўсёй зямлі. Дык чувайце ўвесь час і маліцеся, каб вы маглі пазбегнуць усяго таго, што павінна адбыцца, і стаць перад Сынам Чалавечым”.

Падпарадкавацца Божай волі
   На самым парозе Адвэнту Езус не заклікае нас быць бяздумнымі і бесклапотнымі. Гэта хутчэй заклік да ўсталявання адпаведнай іерархіі каштоўнасцей.
    Бо нельга чакаць кагосьці з радасцю, калі ты пагружаны ў сумныя думкі пра шэрае, цяжкае існаванне. Калі Адвэнт павінен быць радасным чаканнем прыходу Месіі, то клопаты, якія ёсць у кожнага, трэба разглядаць у іншым святле, з пункту гледжання веры. Так што нельга песімістычна глядзець на рэаліі жыцця.
    Наступны Адвэнт павінен стаць для нас часам надзеі, бо Пан з намі, Пан суцяшае нас, Пан пасылае нам дапамогу! Пазітыўнае мысленне нараджае ў нас больш жадання да малітвы, да актыўнасці. Таму, калі мы хочам лепш падрыхтавацца да Божага Нараджэння, давайце паспрабуем паглядзець на штодзённыя справы Божымі вачыма.
    Кожны павінен быць гатовы прыняць Хрыста ў любы час. Гаворка ідзе пра тое, каб быць адкрытым на Божую волю. Вядома, гэта няпростая задача. Хрыстос чакае ад нас поўнага падпарадкавання – паслухмянасці.
    Давайце на пачатку Адвэнту зробім своеасаблівы рахунак сумлення, у якім кожны з нас адкажа на пытанне, што перашкаджае яму ў гэтым чуванні, у тым, каб быць гатовым.
   
   Пане Езу Хрысце, дазволь мне заўсёды быць адкрытым на Тваю волю!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.