ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Урачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету

Разважанні з Божым Словам

Ян 18, 33b–37
Пілат спытаўся ў Езуса: “Ты Кароль юдэйскі?”. Езус адказаў яму: “Ці ад сябе ты кажаш гэта, ці іншыя сказалі табе пра Мяне?”. Пілат адказваў:
    “Ці ж я юдэй? Твой народ і першасвятары выдалі Цябе мне. Што Ты зрабіў?”. Езус адказаў: “Валадарства Маё не з гэтага свету. Калі б з гэтага свету было Маё Валадарства, то слугі Мае заступіліся б за Мяне, каб Я не быў выдадзены юдэям. Але цяпер Маё Валадарства не адгэтуль”. Пілат сказаў Яму: “Значыць, Ты Кароль?”. Езус адказаў: “Ты кажаш, што Я Кароль. Я для таго нарадзіўся і для таго прыйшоў на свет, каб засведчыць аб праўдзе. Кожны, хто ад праўды, слухае голас Мой”.

Атрымаць і перадаць далей
   Прыклад любові дае нам Езус. Яна з’яўляецца “сэрцам” Яго жыцця і навучання. Але з усіх учынкаў любові, якія здзейсніў наш Збаўца на зямлі, ніводзін не гаворыць больш, чым Яго смерць на крыжы. Езус сам сказаў: “Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх” (Ян 15, 13).
    Кожнаму з нас неабходна ведаць, што ён любімы. Калі не адчуваем сябе любімымі, мы не можам любіць іншых. Так адбываецца таму, што любоў – гэта менавіта даванне сябе. А калі не лічым сябе каштоўнымі і любімымі, то баімся даваць сябе іншым. Бо ніхто не дорыць танныя рэчы таму, каго шануе і кім захапляецца. Езус, паміраючы за нас на крыжы, даў нам надзвычай моцны і выразны знак таго, што мы любімыя Ім, а значыць, здольныя любіць іншых.
    Хрыстос, Кароль Любові, памёр на крыжы, як злачынец, каб мы былі збаўлены. Быў катаваны, каб мы ацаліліся. Цярпеў бесчалавечнае прыніжэнне, каб мы ўзняліся. Быў адкінуты людзьмі, каб мы былі прыняты Айцом у Нябёсах. “І да злодзеяў залічаны быў”, каб мы маглі стаць святымі. Ён даў сябе “перамагчы на крыжы”, каб мы сталі пераможцамі і разам з Ім уваскрэслі ды дасягнулі Неба.
    Самая лепшая падзяка за Божыя дары – тое, што аддаём іх іншым. Таму давайце любіць іншых і дзяліцца з імі тым, што атрымліваем ад Бога. Гэта будзе з нашага боку найлепшая падзяка Хрысту Валадару за Яго неспасціжную любоў да нас.
   
   Пане Езу Хрысце, навучы мяне дзяліцца з іншымі тым, што я атрымліваю ад Цябе кожны дзень!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.