ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Паўсюдны Касцёл (26)

Варта ведаць


   † Канада. Міністр адукацыі краіны абвясціў, што ўрокі этыкі і рэлігійнай культуры будуць заменены новым прадметам – “Культура і ідэнтычнасць Квебека”. Супольнасць каталіцкіх біскупаў Квебека раскрытыкавала запланаваную змену і выказала меркаванне, што гэта непазбежна прывядзе да большага няведання рэлігійных пытанняў, якое, у сваю чаргу, можа выклікаць рызыку ўзмацнення забабонаў і павелічэння сацыяльнай палярызацыі, а не “дапамагчы вучням пазнаваць адзін аднаго і імкнуцца да агульнага дабра”. Біскупы просяць улады знайсці месца для рэлігійнай культуры ў новым прадмеце, праграма якога яшчэ не распрацавана. Змена павінна ўступіць у сілу восенню наступнага года.

    † Расія. У краіне з’явіўся першы каталіцкі храм, прысвечаны св. Яну Паўлу II. Касцёл быў кансэкраваны ў горадзе Тальяці на рацэ Волзе. Тальяці налічвае каля 1 мільёна жыхароў і знаходзіцца прыкладна ў 1 000 км ад Масквы. Урачыстую св. Імшу ўзначаліў ардынарый каталіцкай дыяцэзіі св. Клімента ў Саратаве біскуп Клеменс Пікель. Прысутнічаў таксама прадстаўнік Рускай Праваслаўнай Царквы. Імша адбылася з удзелам вялікай колькасці вернікаў і прадстаўнікоў польскай супольнасці. Урачыстасць суправаджала прысвечаная постаці польскага Папы выстава, перададзеная Цэнтрам думкі Яна Паўла ІІ у Варшаве.
   
   † Ватыкан. Ватыкан абвясціў, што сёлетняя шопка на Божае Нараджэнне прыбудзе з Перу. Гэта першы раз, калі яе даставяць з такой далёкай краіны. А калядная елка будзе паходзіць з Даламітаў у італьянскім Трэнта. Губернатар Ватыкана паведаміў, што ў шопцы размесцяцца 30 фігур, зробленых, між іншым, з керамікі і дрэва. Шопка з Перу будзе нагадваць пра двухсотгоддзе незалежнасці краіны і адсылаць да жыцця народаў Анд. Постацям Трох Каралёў будзе спадарожнічаць лама. Акрамя таго, там з’явяцца фігуркі іншых жывёл, распаўсюджаных у гэтай краіне: альпакі, андскія вікуньі і кондары. Цырымонія адкрыцця шопкі і запальвання агеньчыкаў на елцы запланавана на 10 снежня.
   
   † Філіпіны. Трое каталіцкіх святароў у краіне былі адхілены ад абавязкаў пасля таго, як заявілі аб намеры балаціравацца на дзяржаўныя пасады на выбарах у наступным годзе. Атрыманыя імі дэкрэты таксама азначаюць, што святары былі пазбаўлены сваіх функцый у розных касцёльных установах, а кожны з іх да гэтага часу кіраваў службамі гуманітарнай дапамогі “Карытас” у сваіх дыяцэзіях. Кс. Альпарс прапанаваў сваю кандыдатуру на месца ў муніцыпальным савеце правінцыі Альбай. Кс. Луэга заявіў, што пакінуў святарства, каб падаць заяўку на пасаду мэра ў Мабіні, горадзе ў правінцыі Давао. Кс. Пітапіт “вырашыў адмовіцца ад святарскай службы па асабістых прычынах”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.