ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

У Гудагаі развіталіся з а. Леанардам Цеханоўскім, кармэлітам босым

З жыцця Касцёла

Памерлы святар на працягу 21 года служыў  у мясцовай парафіі i парафіі св. Андрэя Баболі ў Градоўшчыне.

16 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (дэканат Астравец) развіталіся са спачылым а. Леанардам Цеханоўскім OCD. Памерлы святар на працягу 21 года служыў у мясцовай парафіі i парафіі св. Андрэя Баболі ў Градоўшчыне.
На Эўхарыстыі, падчас якой дзякавалі Пану Богу за дар святара, яго адданае і вернае служэнне, сабраліся шматлікія вернікі з парафіі і з іншых мясцовасцей. Усе дзякавалі Богу за тое, што мелі магчымасць сустрэць а. Леанарда, які сваім простым і сціплым ладам жыцця змог захапіць Богам іншых людзей.
На Эўхарыстыі, падчас якой дзякавалі Пану Богу за дар святара, яго адданае і вернае служэнне, сабраліся шматлікія вернікі з парафіі і з іншых мясцовасцей. Усе дзякавалі Богу за тое, што мелі магчымасць сустрэць а. Леанарда, які сваім простым і сціплым ладам жыцця змог захапіць Богам іншых людзей.
   
   
А. Леанард Цеханоўскі нарадзіўся 6 лістапада 1957 года ў Браньску на тэрыторыі сённяшняй Драгічынскай дыяцэзіі (Польшча). Пасля заканчэння школы паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Ломжы, дзе прайшоў двухгадовы курс філасофіі і аднагадовы тэалогіі (1976–1979).
    Распазнаўшы ў сабе пакліканне, у красавіку 1984 года ўступіў у ордэн кармэлітаў босых. Пасля праходжання навіцыяту 8 красавіка 1985 года прынёс першыя манаскія абяцанні. Далейшае вывучэнне тэалогіі праходзіў у Вышэйшай духоўнай семінарыі кармэлітаў босых у Кракаве. 19 сакавіка 1988 года прынёс вечныя манаскія абяцанні і прыняў пасвячэнне дыяканату, а 1 чэрвеня таго ж года – прэзбітэрскае пасвячэнне.
    У 1988–1989 гадах быў катэхетам у Кракаве, у 1989–1990 гадах – у Клюшкоўцы. Наступныя 6 гадоў працаваў у Вроцлаве, дзе быў катэхетам, вікарыем парафіі і эканомам кляштара. У 1996 годзе стаў настаяцелем новай фундацыі кармэлітаў босых у Гажэндзеі, дзе пэўны час выконваў таксама функцыі магістра пастулантаў.
    У красавіку 2001 года выказаў настаяцелям жаданне паехаць у Беларусь. Служыў у Гудагаі з таго часу да смерці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.