ГРОДНА
Панядзелак,
20 студзеня 2025 года |
Прывалка. Пад абаронай арханёла Міхала
![](/images/stories/n570/prywalka.jpg)
Прывалка ў гэты час належала да ўласнасці вялікага князя, яе жыхары павінны былі забяспечваць каралеўскі шлях з Варшавы ў Вільню коньмі і харчаваннем. У Прывалцы знаходзіўся каралеўскі двор, да якога, таксама як і да парафіі, адносіліся галоўным чынам вёскі, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Літвы.
Ужо ў самым канцы існавання Рэчы Паспалітай Прывалка атрымала прывілей на самакіраванне, які цяпер захоўваецца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі. На гербе быў адлюстраваны арханёл Міхал, які скідае ў пекла д’ябла. Магчыма, герб з’яўляецца нейкай адсылкай да гісторыі пра “правалены” горад Райгарад.
У часы Расійскай імперыі касцёл у Прывалцы ўжо быў трэцяй драўлянай святыняй на гэтым месцы. Ксёндз, таксама як і парафіяне, жыў вельмі небагата, атрымліваючы даход яшчэ са старой каралеўскай фундацыі, а таксама невялікае грашовае ўтрыманне ад царскага ўраду. За ўдзел у паўстанні 1863 года многія жыхары Прывалкі былі высланы ў Сібір, а касцёл зачынены і перададзены праваслаўнаму прыходу ў Друскеніках. Святыня не выкарыстоўвалася і ў 1914 годзе згарэла.
Будаўніцтва сучаснага касцёла вялося ў 1918–1920 гадах. Святыня была асвечана ў ліпені 1920 года і ўжо больш за стагоддзе з’яўляецца самым важным і прыгожым будынкам Прывалкі. Да 1939 года намаганнямі парафіян і мясцовых пробашчаў святыня была забяспечана ўсім неабходным, але падзеі 1939 года зноў сталі выпрабаваннем для жыхароў Прынёмання. Апошні даваенны святар кс. Антоні быў арыштаваны немцамі і знік у лагерах, а пасля вайны, у 1962 годзе, парафію ліквідавалі савецкія ўлады. Рабіліся намаганні разбурыць касцёл, як гэта было зроблена ў суседнім Пераломе. У дадатак, на касцёл павалілася дрэва, якое прабіла дах.
У 1990 годзе святыня была нарэшце вернута парафіянам, якія на чале з кс. Станіславам Гаўлікам яе аднавілі. 29 кастрычніка 1994 года, у свята заступніка касцёла, яго зноў асвяцілі пад тытулам св. апостала Юды Тадэвуша. Кс. Станіслаў Гаўлік працаваў у Прывалцы да 1996 года. Дасюль у касцёле знаходзіцца мемарыяльная табліца ў памяць аб гэтым цудоўным чалавеку, святары, які ў канцы ХХ стагоддзя аднавіў або нанова пабудаваў у ваколіцах Гродна некалькі капліц і касцёлаў.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 346 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.