ГРОДНА
Нядзеля,
01 кастрычніка 2023 года |
12 верасня 2021 года
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цеплынёй, радасцю і надзеяй, вера толькі ўзмацняецца, і ўсё рэалізуецца дзякуючы дапамозе Пана і добрых людзей.Алегу Жураўскаму Вернікі парафіі Наваельня
|
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога заступніка, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама добразычлівых людзей навокал. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас і ўзнагароджвае за Вашу дабрыню і вялікае сэрца.Яну Сарэлу Станіслава Сідаровіч і Люцыя Лабэцкая с Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, радасці, моцнага здароўя, цярплівасці і стойкасці на святарскім шляху. Няхай Божая Маці няспынна Вамі апекуецца, а Святы Дух адорвае сваімі шчодрымі дарамі. Шчасці Божа!Яну Сарэлу Марыя Вішнеўская і Вітольда Скорб з Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды імянін ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, моцы, цярплівасці, нястомнай радасці і надзеі на кожны дзень. Няхай кожная Твая хвіліна будзе шчаслівай і бласлаўлёнай, а побач будуць зычлівыя людзі. Няхай Марыя Панна і Анёл-ахоўнік няспынна Табой апекуюцца, а з твару не знікае шчаслі- вая ўсмешка.Яцэку Маркелю З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Зэльвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды дня нараджэння і 18-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем поспехаў у душ- пастырскай паслузе, шчодрых дароў Святога Духа і мацярынскай апекі Марыі. Няхай Езус адорыць Вас патрэбнымі ласкамі і спадарожнічае на той дарозе, якую сам для Вас выбраў. Няхай святло малітвы Вашых парафіян за Вас заўсёды раз’ясняе Ваш шлях і дадае ўпэўненас- ці крокам на абранай жыццёвай сцежцы.Аляксандру Раманоўскаму Парафіяне касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды 25-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў і дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, душэўнага супакою, моцнай веры, аптымізму і шмат радасці ў святарскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Маці вядзе Вас найпрыгажэйшай сцежкай да Бога. Дзякуючы Вашаму святарскаму таленту і ахвярнай працы, Вы раскрываеце нам праўды веры і самі з’яўляецеся прыкладам служэння Богу і людзям.Пробашчу Яну Пузыну Парафіяне касцёла св. Міхала Арханёла ў Ашмянах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату
з нагоды дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас здароўем на доўгія гады і дадае сіл, каб далей ісці Яго дарогай. Няхай Хрыстос, якому Вы даверыліся, будзе побач, узмацняе і аберагае, а Маці Божая заўсёды мае ў сваёй апецы.Вітольду Лазавіцкаму Вернікі з в. Галавенчыцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння жадаем здароўя і шмат Божых ласкаў у штодзённай святарскай паслузе. Няхай Вам заўсёды спадарожнічае Божая любоў, Святы Дух адорвае сваімі дарамі, а Найсвяцейшая Маці нястомна чувае над Вамі. Жадаем радасці, моцнага запалу ў выкананні штодзённых задач і абавязкаў, якія Вам даручае Касцёл. Любіце святарства і будзьце яму верным да канца жыцця! Дзякуем Вам за клопат пра нашу святыню.Алегу Жураўскаму Касцёльны камітэт і парафіяне з Наваельні
❧✿❧
Паважанай Сястры
з нагоды дня нараджэння перасылаю букет найлепшых пажаданняў. Няхай Ваш шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а супакой і радасць заўсёды госцяць у Вашым сэрцы. Жадаю моцнага здароўя, сілы, стойкасці, моцнай веры, надзеі і любові.Марыі Стасевіч З малітвай Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды юбілею 55-годдзя з дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Няхай Вас заўсёды акружаюць промні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы заступнік заўсёды знаходзіцца побач.Яцэку Маркелю Члены Руж Жывога Ружанца
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, поспехаў у душпастырскай паслузе, нязгаснай любові і веры, а таксама зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай Бог бласлаўляе Вас і ўзнагароджвае за нястомную працу і малітву.Уладзіміру Аксенцьеву Вернікі з в. Еўлашы, Доўгая і Багданы парафіі Лядск
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 92 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.