ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (17)

Прэса

Інтэрнэт-партал Касцёла ў Беларусі
   25 жніўня пры кляштары францысканцаў у Івянцы прайшоў дзень засяроджання для маладых братоў і сясцёр з манаскіх супольнасцей Беларусі. Сёлетняя сустрэча праходзіла пад дэвізам “Вы – соль зямлі (Мц 5, 13)” і была прысвечана каштоўнасці і ролі манаскага жыцця.
    Падчас сустрэчы біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB нагадаў, што прыклад кансэкраванага жыцця даў сам Езус Хрыстус, які жыў ва ўбостве, чысціні і паслухмянасці. Таму, на думку пастыра, манаскае жыццё заключаецца менавіта ў тым, каб мець такі стыль жыцця, які меў Хрыстос, бо перад кансэкраванымі асобамі стаіць задача не дапусціць, каб людзі забыліся пра ухоўную сферу існавання чалавека.

газета Віцебскай дыяцэзіі    Юбілейная 5-ая школа міністрантаў прайшла ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску напрыканцы лета. Традыцыйна тры дні хлопцы мелі магчымасць аднавіць і ўзбагаціць свае веды па тэорыі і практыцы літургікі, супольна памаліцца падчас св. Імшы і адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, а таксама пабавіць час, гуляючы ў настольны тэніс і футбол.
    Асаблівасцю сёлетняй сустрэчы стаў курс цесляра, на якім хлопцы самастойна рабілі ружанцы. Спачатку выточвалі драўляныя пацеркі на станку, потым выпільвалі электралобзікам крыжыкі, а пасля шліфоўкі звязвалі ўсе дэталі ў паўнавартасную “таямнічку”. Гатовыя ружанцы адразу ж былі выкарыстаны на малітве падчас адарацыі.
   
Беларуская рэдакцыя  У верасні Папа заклікае маліцца аб тым, каб людзі зрабілі выбар на карысць экалагічна ўраўнаважанага стылю жыцця. Ён просіць падумаць пра наш лад жыцця, асабліва ў цяперашні час крызісу, які ахапіў сферы аховы здароўя, грамадства і экалогіі. “Падумаем пра тое, як мы харчуемся, спажываем, перасоўваемся ці выкарыстоўваем ваду, энергію, пластмасу і многія іншыя матэрыяльныя даброты, што нярэдка наносіць шкоду Зямлі. Давайце зробім выбар на карысць перамен! Давайце ісці разам да больш простага і экалагічнага ладу жыцця”, – заахвоціў Святы Айцец.
    Пантыфік падкрэсліў, што моладзь знаходзіцца ў авангардзе, што тычыцца клопату пра планету, і заахвоціў следаваць яе прыкладу.
   
  Інтэрнэт-партал Гродзенскай дыяцэзіі   30 жніўня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне адбылася сустрэча катэхетаў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Ёю быў урачыста адкрыты катэхетычны год у дыяцэзіі.
    На сустрэчы сабралася больш за 50 катэхетаў: святары, манаскія сёстры, свецкія асобы. Прысутныя выслухалі дзве канферэнцыі, удзельнічалі ў малітве перад Найсвяцейшым Сакрамантам і ў св. Імшы.
    Асаблівым чынам была адзначана важнасць прабывання з маладымі людзьмі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.