ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка 2024 года |
З каталіцкіх СМІ Беларусі (17)
25 жніўня пры кляштары францысканцаў у Івянцы прайшоў дзень засяроджання для маладых братоў і сясцёр з манаскіх супольнасцей Беларусі. Сёлетняя сустрэча праходзіла пад дэвізам “Вы – соль зямлі (Мц 5, 13)” і была прысвечана каштоўнасці і ролі манаскага жыцця.
Падчас сустрэчы біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB нагадаў, што прыклад кансэкраванага жыцця даў сам Езус Хрыстус, які жыў ва ўбостве, чысціні і паслухмянасці. Таму, на думку пастыра, манаскае жыццё заключаецца менавіта ў тым, каб мець такі стыль жыцця, які меў Хрыстос, бо перад кансэкраванымі асобамі стаіць задача не дапусціць, каб людзі забыліся пра ухоўную сферу існавання чалавека.†
Юбілейная 5-ая школа міністрантаў прайшла ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску напрыканцы лета. Традыцыйна тры дні хлопцы мелі магчымасць аднавіць і ўзбагаціць свае веды па тэорыі і практыцы літургікі, супольна памаліцца падчас св. Імшы і адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, а таксама пабавіць час, гуляючы ў настольны тэніс і футбол.
Асаблівасцю сёлетняй сустрэчы стаў курс цесляра, на якім хлопцы самастойна рабілі ружанцы. Спачатку выточвалі драўляныя пацеркі на станку, потым выпільвалі электралобзікам крыжыкі, а пасля шліфоўкі звязвалі ўсе дэталі ў паўнавартасную “таямнічку”. Гатовыя ружанцы адразу ж былі выкарыстаны на малітве падчас адарацыі.
У верасні Папа заклікае маліцца аб тым, каб людзі зрабілі выбар на карысць экалагічна ўраўнаважанага стылю жыцця. Ён просіць падумаць пра наш лад жыцця, асабліва ў цяперашні час крызісу, які ахапіў сферы аховы здароўя, грамадства і экалогіі. “Падумаем пра тое, як мы харчуемся, спажываем, перасоўваемся ці выкарыстоўваем ваду, энергію, пластмасу і многія іншыя матэрыяльныя даброты, што нярэдка наносіць шкоду Зямлі. Давайце зробім выбар на карысць перамен! Давайце ісці разам да больш простага і экалагічнага ладу жыцця”, – заахвоціў Святы Айцец.
Пантыфік падкрэсліў, што моладзь знаходзіцца ў авангардзе, што тычыцца клопату пра планету, і заахвоціў следаваць яе прыкладу.
30 жніўня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне адбылася сустрэча катэхетаў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Ёю быў урачыста адкрыты катэхетычны год у дыяцэзіі.
На сустрэчы сабралася больш за 50 катэхетаў: святары, манаскія сёстры, свецкія асобы. Прысутныя выслухалі дзве канферэнцыі, удзельнічалі ў малітве перад Найсвяцейшым Сакрамантам і ў св. Імшы.
Асаблівым чынам была адзначана важнасць прабывання з маладымі людзьмі.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 253 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.