ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

30-ая гадавіна прыняцця біскупскай сакры пастыра дыяцэзіі

З жыцця Касцёла


   У гэты дзень вернікі маглі не толькі маліцца за свайго пастыра, але і асабіста выказаць яму віншаванні.
Ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч адзначаў 30-годдзе прыняцця біскупскай сакры. Яна адбылася 23 мая 1991 года ў катэдральнай базіліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Галоўным кансэкратарам пасвячэння быў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
У гэты важны для сябе дзень іерарх наведаў дзве парафіяльныя супольнасці нашай дыяцэзіі – санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі і парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.
    Цэлебруючы ўрачыстыя св. Імшы ў гэтых святынях, іерарх сваімі малітвамі ахінаў усіх, хто стварае Гродзенскі Касцёл – вернікаў і духавенства. Падчас гэтых Эўхарыстый біскуп таксама ўдзяліў вернікам сакрамант хрысціянскай сталасці.
    Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне звярнуўся з асаблівай просьбай да маладых людзей, каб адкрыліся на дар Духа, які пакажа ім правільны шлях, навучыць паўнаце Праўды і надасць глыбокі сэнс чалавечаму і хрысціянскаму існаванню.
    Ва ўсіх святынях Гродзенскай дыяцэзіі вернікі асаблівым чынам маліліся за свайго пастыра, які кіруе дыяцэзіяй з моманту яе ўзнікнення, а таксама, дзякуючы Пану Богу за ўсе дары і ласкі, праспявалі радаснае “Te Deum laudamus”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.