ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Паўсюдны Касцёл (15)

Варта ведаць

☞ Бразілія. У горадзе Энкантада на поўдні Бразіліі будуецца гіганцкая статуя Хрыста Заступніка, якая будзе вышэйшая за сусветна вядомую статую Хрыста Адкупіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра. Хрыстос Заступнік у Энкантада будзе прадстаўлены з шырока раскрытымі рукамі і дасягне вышыні 43 метры (статуя Хрыста ў Рыа – мае ўсяго 38 метраў). У цэнтры фігуры размесціцца ліфт, якім можна будзе падняцца да назіральнай пляцоўкі на вышыні каля 40 метраў. Будаўніцтва статуі пачалося ў 2019 годзе.

    ☞ Кот-д’Івуар. Кс. Пшэмыслаў Шэўчык выдзеліў уласныя грошы на выкуп з палону імігранта з Кот-д’Івуара. Хлопчык – сірата, які страціў бацькоў, калі меў усяго некалькі месяцаў. Сваякі пакінулі яго сабе, каб даглядаць, але былі вельмі беднымі і не змаглі дапамагчы яму. Хлопчык вельмі хутка стаў працаваць, але былі тыдні, калі ён еў толькі раз на сем дзён. Вырашыў паехаць у Еўропу, але, на жаль, трапіў у рукі баевікоў на лівійска-туніскай мяжы. Па словах святара, хлопчыка збівалі і падвяргалі гвалту.
   
   ☞ Францыя. Помнік св. Яна Паўла ІІ перад касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Парыжы быў абліты фарбай невядомымі злачынцамі. Помнік Папы-паляка знаходзіцца ля ўваходу ў касцёл, які з’яўляецца месцам сустрэч польскай супольнасці з 1844 года, калі ацыбіскуп Парыжа Дэніс Огюст Афрэ перадаў святыню Польскай каталіцкай місіі. Пробашч парафіі кс. Павел Віткоўскі падкрэсліў, што і ён, і супольнасць гэтай найбуйнейшай польскай парафіі ў Парыжы адчуваюць глыбокае засмучэнне з-за таго, што адбылося. Справай займаецца французская паліцыя.
   
    ☞ Чэхія. У катэдры свсв. Пятра і Паўла ў Брне пачаліся доўгачаканыя рамонтныя работы, у рамках якіх прэзбітэрый атрымае новае ўбранне. Рабочыя выдалілі мармуровы алтар, пабудаваны ў 1980-ых гадах. Ён будзе перавезены ў Рым і размешчаны ў касцёле папскага Kolegium Nepomucenum.
    Да сярэдзіны мая катэдра ў Брне атрымае новы алтар, распрацаваны групай архітэктараў: Міхалам Рыкам, Пятром Тодаравым і Магдаленай Рыкнай. Адаптацыйныя працы ў Рыме правядзе чэшскі скульптар Петр Ван.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.