ГРОДНА
Аўторак,
07 лютага
2023 года
 

Паўсюдны Касцёл (14)

Варта ведаць

☞ Ліван. Кардынал Бешара Бутрас Раі заклікае да ўмяшання ААН ва ўрэгуляванне крызісу ў Ліване. Мараніцкі Патрыярх правёў размову на гэтую тэму з генеральным сакратаром Арганізацыі Антоніу Гутэрышам. Іерарх адзначыў, што палітычны клас краіны не змог сесці за стол перамоў і сумесна прапанаваць канцэпцыю выхаду з крызісу. Тым часам сітуацыя пагаршаецца. Беднасць і голад пашыраюцца. “Ліван знаходзіцца на мяжы катастрофы”, – папярэдзіў Патрыярх, просячы аб дапамозе. Антоніу Гутэрыш запэўніў у зацікаўленасці міжнароднай супольнасці сітуацыяй у Ліване і звярнуў увагу на неабходнасць фарміравання ўрада ды прадухілення ўдзелу краіны ў іншых рэгіянальных канфліктах.

    ☞ Італія. Арцыбіскуп Катаніі (Сіцылія) Сальватору Грысціна прыняў рашэнне часова (на тры гады) скасаваць прысутнасць хросных пры здзяйсненні сакрамантаў хросту і канфірмацыі. Сваё рашэнне, апублікаванае з дапамогай спецыяльнага дэкрэта, іерарх абгрунтоўвае тым, што “ў гэтым грамадска-касцёльным кантэксце прысутнасць хросных маці і бацькі часта становіцца своеасаблівай фармальнасцю або сацыяльнай традыцыяй, у той жа час зацямняецца іх духоўнае вымярэнне”. Такім чынам арцыбіскуп Грысціна прагне “вызначыць магчымасць аднаўлення касцёльнай ідэнтычнасці хросных і іх місіі”.
   
   ☞ Польшча. “Карытас” Польшчы адкрывае місію ў Емене. Будзе падтрымліваць аздараўленчы цэнтр. У планах на гэты год – падтрымка медыцынскага цэнтра ў Імране і ахопліванне ім яшчэ трох устаноў у губернатарстве Адэн. Патрэбны будуць сродкі на рамонтныя работы, у тым ліку водазабеспячэнне, абсталяванне (медыцынская апаратура і матэрыялы, лекі) і заработную плату персаналу. Емен – самая бедная краіна на Блізкім Усходзе і адна з найбяднейшых у свеце. З 2015 года тут вядзецца грамадзянская вайна са складанай палітычна-этнічнай падставай, у якой ужо пацярпелі больш за 230 тысяч чалавек.
   
    ☞ Манголія. У Манголіі ўсяго 8 парафій і 1300 католікаў. Нягледзячы на тое, што апостальская дзейнасць у гэтай краіне пачалася толькі 29 гадоў таму, пасля падзення камуністычнага рэжыму, яе плён уражвае. Душпастырам няпроста апекавацца сваімі парафіямі ва ўмовах пандэміі. Аднак яны падыходзяць да гэтай тэмы з вялікай крэатыўнасцю. Стварылі, між іншым, катэхезы з улікам бягучай сітуацыі. Яны арганізаваны ў 5-асабовых групах, што з’яўляецца максімальна дапушчальнай колькасцю падчас абмежаванняў, і заснаваны на пісьмовых тэкстах і відэа, якія дасылаюцца асобным катэхізаваным. Манголія – краіна ў 5 разоў большая за Італію, але налічвае крыху больш за 3 мільёны жыхароў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  328

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.