ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

IV Велікодная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Ян 10, 11–18
Езус сказаў: “Я – добры пастыр. Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак. А найміт і не пастыр, якому не належаць авечкі, калі бачыць, што прыходзіць воўк, кідае авечак і ўцякае, а воўк хапае і разганяе іх. Уцякае, бо ён найміт і не клапоціцца пра авечак. Я – добры пастыр і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне, як Мяне ведае Айцец і Я ведаю Айца. І жыццё сваё аддаю за авечак. Ёсць у Мяне і іншыя авечкі, якія не з гэтага двара. І гэтых Мне трэба прывесці, і яны будуць слухаць голас Мой, і будзе адзін статак і адзін пастыр. За тое любіць Мяне Айцец, што Я аддаю жыццё сваё, каб узяць яго зноў. Ніхто не адбірае яго ў Мяне, але Я сам аддаю яго. Я маю ўладу яго аддаць і маю ўладу зноў узяць яго. Такую запаведзь Я атрымаў ад Айца Майго”.

Слухаць Бога
   Езус быў пасланы Айцом, які на Нябёсах, каб быць Пастырам люду. У Яго словах мы адчуваем пастырскі клопат пра авечак, у тым ліку – а магчыма, нават найперш – пра згубленых. Для Езуса важна, каб ніадна з авечак не загінула, але мела жыццё. Таму кожнаму чалавеку Ён ахвяруе вельмі многае і запэўнівае нас у сваёй любові і апецы.
    Хрыстос, укрыжаваны і ўваскрослы, ахвяруе нам сваю любоў і сваё бессмяротнае жыццё. Нам толькі трэба пачуць Яго голас, прыняць прапанову самога Бога, схапіць Яго за руку, каб прывёў нас да вечнага жыцця. Слухаць голас Хрыста – значыць прыняць у сэрца Боскае вучэнне і прытрымлівацца яго ў сваім жыцці, значыць наследаваць Яму. Гэта таксама азначае ўсвядоміць, што да Бога не ідуць у адзіночку, але ў супольнасці: разам з іншымі асобамі – авечкамі, якія імкнуцца да адной мэты – збаўлення.
    Езус Добры Пастыр заўсёды з кожным з нас. Для таго, каб падтрымліваць сваёй ласкай у нашым зямным паломніцтве да вечнасці. Давайце дазволім Яму кіраваць намі, бо многія не дазваляюць. Давайце пойдзем за Пастырам, рэалізуючы праграму, акрэсленую Ім, каб у канцы свайго жыцця мы маглі сказаць: “Табе, Пане, я даверыўся, не засаромеюся ніколі”.
   
   Пане Езу, Добры Пастыр, дапамагай мне нястомна ісці за Табой, бо Ты з’яўляешся маёй дарогай, праўдай і жыццём!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.