ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

21 сакавіка 2021 года

Ад шчырага сэрца

28 сакавіка. ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
Юзафу Станеўскаму
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень Вашага жыцця і пастырскай паслугі будзе шчаслівы і бласлаўлёны, Бог адорвае здароўем і заўсёды падтрымлівае ў цяжкія хвіліны.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
Юзафу Станеўскаму
з нагоды імянін складаем сардэчныя віншаванні. Няхай жыццё Ваша без смуткаў праходзіць, А сонца з усмешкай над Вамі ўзыходзіць. Здароўе хай моцным будзе неустанна, І ад смуткаў бароніць Вастрабрамская Панна!
Апостальства “Маргарытка” і вернікі парафіі Беняконі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Збігневу Драгулу
з нагоды імянін складаем найлепшыя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас шчодрымі ласкамі, а святы заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым тронам. Жадаем здароўя, сілы, стойкасці, непахіснай веры і надзеі.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Старых Васілішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
Юзафу Багдзевічу
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны Божым бласлаўленнем і напоўнены Яго ласкамі, Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае любоўю, а святы заступнік стала апекуецца. Няхай здароўе мацнее, а радасць і супакой будуць вернымі спадарожнікамі ў жыцці. Мы дзякуем Пану Богу за Вас, да якога хочацца ісці і ў радасці, і ў горы, бо заўсёды зразумееце, дапаможаце і знойдзеце патрэбныя словы. Шчасці Божа!
З павагай і малітвай вернікі парафіі свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Віктару Субелю
з нагоды дня нараджэння і надыходзячых Велікодных свят жадаем, каб Пан Бог штодзённа адорваў Вас сваімі ласкамі і моцным здароўем, спакоем, мудрасцю і поспехам у душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы заступнік нятомна Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае.
Сям’я Шарко і Аляксандар
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Віктару Субелю
з нагоды дня нараджэння і свята св. Юзафа перасылаем букет найлепшых пажаданняў: Божага бласлаўлення, душэўнага супакою, апекі Маці Божай. Няхай Святы Дух дапамагае годна выконваць святарскую паслугу і нястомна ўдзяляе свае дары. Жывіце ў радасці, а Ваша сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена спакоем і любоўю, каб Вы маглі ўпэўнена крочыць па Божым шляху да святасці.
З малітвай Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Уладзіславу Сурвілу
з нагоды надыходзячага дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, радасцю і спакоем, побач заўсёды знаходзяцца зычлівыя людзі, а Маці Божая нястомна ахінае сваёй апекай і абараняе ад зла.
Вернікі парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Войстам
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яну Гавецкаму
з нагоды дня нараджэння жадаем добрага здароўя і шчаслівага жыцця. Няхай Пан Езус бароніць нястомна і вядзе па абранай дарозе, а Яго Найсвяцейшая Маці заўсёды апекуецца і дапамагае.
З малітвай і ўдзячнасцю вернікі з в. Вігушкі і Галімшчына
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Валерыю Шэйгерэвічу
перасылаем словы ўдзячнасці за шматгадовую паслугу ў нашай парафіяльнай супольнасці. Жадаем моцнага здароўя і радасцi. Няхай Ваш шлях заўсёды будзе асвечаны ласкай Божай дапамогi. Поспехаў Вам на новым месцы святарскай паслугi!
З павагай вернiкi парафii св. Францiшка з Асізі ў Свiслачы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Рудзевічу
з нагоды дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога заступніка, а таксама дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а праца на ніве Пана прыносіць багаты плён.
Парафіяне з в. Старое Сяло
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Віктару Ханько
з нагоды дня нараджэння шчыра жадаем здароўя, мудрасці і цярплівасці. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена Божай радасцю, святлом і ласкай. Няхай Бог бласлаўляе, Езус Хрыстус абараняе ад бед, а Панна Марыя і святая заступніца нястомна Вас ахоўваюць.
З павагай парафіяне з Мастоў
❧✿❧
Паважаны Ксёндз
Аляксандр Севасцьяновіч!
Прыміце самыя шчырыя і добрыя пажаданні з нагоды дня нараджэння! Вы з’яўляецеся для нас прыкладам, жыццёвым арыенцірам! Ваша сапраўдная любоў да Бога, імкненне дайсці да кожнага з разуменнем і падтрымкай, а таксама з пасланнем Евангелля, шчырае жаданне гаварыць пра Бога словам і сваімі ўчынкамі – усё гэта дапамагае нам увасабляць Божую волю, быць з Госпадам, ісці наперад і змяняць сваё жыццё. Дзякуем Вам, дарагі наш Настаўнік, за старанні ў рамонце касцёла і не толькі. Мы бачым, з якой велізарнай любоўю Вы гэта робіце! У малітвах дзякуем нашаму Пану за тое, што Вы з намі, што вучымся ад Вас любіць усіх, як любіце Вы! Мы бясконца ўдзячныя Вашым бацькам за Вас і молімся аб здароўі для Вашай мамы, а для таты – аб вечным супакоі ў Небе. Молімся таксама аб святасці для Вас! Просім, каб добры Бог даў Вам шмат сіл, здароўя і цярплівасці на рэалізацыю планаў і задум. Няхай Святы Дух спадарожнічае і асвячае Ваш жыццёвы шлях на доўгія гады, а Маці Божая абдымае і нясе цяпло свайго сэрца!
З любоўю парафіяне касцёла св. Мікалая ў Міры
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч
Ян Гавецкі!
Сардэчна віншуем Вас з днём нараджэння! Жадаем з радаснай нагоды Здароўе мець, са шчасцем быць, Не знаць бяды. Жадаем згоды, Да ста гадоў Вам зычым жыць. Няхай заўсёды Бог абараняе Ад зла, хваробы ды журбы. І ласку шчодра пасылае Сёння, заўтра і заўжды.
Парафіяне касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.