ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Паўсюдны Касцёл (12)

Варта ведаць

☞ Польшча. “Карытас” Познанскай архідыяцэзіі рыхтуе велікодны сняданак для 800 бедных, патрабуючых, бяздомных і адзінокіх. З-за трываючай пандэміі каранавіруса ў нядзелю Уваскрасення Пана не атрымаецца сесці за супольны стол, таму традыцыйныя велікодныя стравы будуць выдавацца навынас. У сталовай “Карытас”, якую вядуць сёстры альжбетанкі, будуць раздавацца харчовыя пакеты. Кожны патрабуючы атрымае навынас журэк, белую каўбасу, паштэт, салат, яйкі і дадаткова святочны пакунак.

    ☞ Іспанія. Канферэнцыя біскупаў Іспаніі выдала дакумент для парафій аб арганізацыі святкавання Вялікага тыдня ў краіне. У ім змешчаны заклік адмовіцца ад арганізацыі пасійных працэсій. Біскупы, спасылаючыся на рэкамендацыі медыцынскіх служб, указалі, што на тэрыторыі Іспаніі па-ранейшаму высокая рызыка заражэння каранавірусам. Яны падкрэслілі, што змяненне ў правядзенні літургіі Вялікага тыдня “вынікае з выключных абставін” і служыць “агульнаму дабру”. Іспанія – адна з найбольш пацярпелых ад Covid-19 краін у свеце. Да гэтага часу там у выніку гэтай хваробы памерлі 71,4 тысячы чалавек, а інфіцыраваны каранавірусам больш за 3,16 мільёнаў чалавек.
   
   ☞ Італія. Фрэска з выявай Марыі з маскай і сцягам Італіі была створана каля базілікі ў горадзе Мота ў правінцыі Трэвіза. Мадонна з Моты на фрэсцы ўпісана ў трохкаляровы італьянскі сцяг, а рукамі ахінае будынак муніцыпалітэта – свецкі сімвал горада – і базіліку Яе імя, якая вядома ў свеце і з’яўляецца мэтай многіх паломніцтваў. Фрэска была прысвечана Панне Марыі. Гэта насценны жывапіс вядомага мастака street-art Мануэля Джакамеці з Трэвіза. У адной руцэ Мадонна трымае бронзавы медаль, які горад атрымаў за адвагу, а ў другой – медыцынскую маску, сімвал актуальнай праблемы, з якой змагаецца грамадства.
   
    ☞ Расія. Рускі пераклад энцыклікі “Fratelli tutti” (“Усе браты”) дае новы імпульс міжрэлігійнаму дыялогу ў Расіі. У культурным цэнтры “Пакроўскія вароты” прайшла прэзентацыя першага рускамоўнага перакладу энцыклікі папы Францішка “Fratelli tutti”, прысвечанай усеагульнаму братэрству і сацыяльнай дружбе. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій, члены Міжнароднага мусульманскага форуму, Федэрацыі габрэйскіх абшчын Расіі, Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі і іншых рэлігійных і дзяржаўных структур.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.