ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Пальмовая нядзеля, ці Мукі Пана

Разважанні з Божым Словам

Мк 11, 1–10
Калі наблізіліся да Іерусаліма, да Бэтфагіі і Бэтаніі, да гары Аліўнай, Езус паслаў двух сваіх вучняў і сказаў ім: “Ідзіце ў вёску, што перад вамі, і адразу, як увойдзеце ў яе, знойдзеце прывязанае асляня, на якое ніхто з людзей яшчэ не сядаў. Адвяжыце яго і прывядзіце. А калі хтосьці вам скажа, навошто вы гэта робіце, адкажыце: «Ён патрэбны Пану», і зараз жа адашле зноў яго сюды”. Яны пайшлі і знайшлі асляня, прывязанае каля дзвярэй знадворку, на вуліцы, і адвязалі яго. І некаторыя з тых, хто стаяў там, казалі ім: “Што вы адвязваеце асляня?”. Яны адказалі ім, як наказаў Езус, і тыя адпусцілі іх. І прывялі да Езуса асляня, і паклалі на яго сваё адзенне, а Ён сеў на яго. І многія слалі адзенне сваё на дарозе, а іншыя – галінкі, зрэзаныя на палях. І тыя, хто ішоў спераду і следам за Ім, усклікалі: “Гасанна! Бласлаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана! Бласлаўлёнае валадарства айца нашага Давіда, якое надыходзіць! Гасанна на вышынях!”.

Не здалёк, а зблізку
   Пальмовая нядзеля набліжае нам трыумфуючага Езуса падчас уезду ў Іерусалім, каб адразу ж пасля гэтага раздавіць нас апісаннем апошніх хвілін перад Яго смерцю. Падобна таму, як Езус рыхтаваў сябе і апосталаў да пакут і смерці, так мы, удзельнічаючы ў абрадах Вялікага тыдня, павінны ўвайсці ў тое, што Хрыстос зрабіў для нас, павінны падрыхтавацца да сустрэчы з Ім.
    Пальмовая нядзеля і высілак Вялікага тыдня мусяць быць для вызнаўцаў Хрыста ачышчэннем, намашчэннем і смерцю для зла і граху, каб мы маглі стаць перад Езусам, як тыя, хто вітаў Яго пальмамі і ўсклікаў “Гасанна” – павінны быць чыстымі і радаснымі. Здабудзем гэтую чысціню і радасць, калі разам з нашым Настаўнікам пройдзем праз Віфанію і намашчэнне; праз Вячэрнік і першую Эўхарыстыю; праз Аліўны сад, стомленасць апосталаў і здраду Юды; праз ілжывыя абвінавачванні перад Вышэйшай радай і адрачэнне Пятра; праз дзядзінец Пілата і вызваленне Барабы; праз вуліцы Іерусаліма з цяжарам крыжа на плячах; праз прыбіванне да крыжа і пакуты Бога-Чалавека.
    Адкрыем нашы розумы і сэрцы, каб быць побач з Панам Езусам. Каб ісці за Ім і разам з Ім крок у крок па шляху Ягонай поўнай мукі любові да кожнага з нас.
   
   Пане Езу Хрысце, дазволь мне заўсёды быць побач з Тваім крыжам, каб я мог ісці з Табой крок у крок!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.