ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Паўсюдны Касцёл (11)

Варта ведаць

☞ Германія. Нямецкі епіскапат абраў жанчыну сакратаром. 51-гадовая доктар Біт Жыль стане першай жанчынай на гэтай пасадзе. Выбар быў зроблены ўдзельнікамі пленарнага сходу епіскапату. Новыя абавязкі яна прыме на сябе 1 ліпеня. Да гэтага часу Жыль была кіраўніком аддзела душпастырства дзяцей, моладзі і сям’і ў біскупскай курыі ў Лімбургу. Ардынарыем гэтай дыяцэзіі з’яўляецца біскуп Георг Бецынг, старшыня епіскапату. На прэс-канферэнцыі ён ацаніў сваю калегу як “сур’ёзнага тэолага”, які ведае розныя структуры Каталіцкага Касцёла і валодае найлепшымі арганізатарскімі здольнасцямі.

    ☞ Італія. Папа наведаў Эдыт Брук, паэтэсу і яўрэйку, якая перажыла Халакост. 90-гадовая Эдыт Брук (Эдыт Штайншрайбер) нарадзілася ў вёсцы Цісаберцэль каля ўкраінскай мяжы ў 1931 годзе. У 1944 годзе трапіла ў Аўшвіц. Затым у Дахаў, затым у Крысціанштадт і, нарэшце, у Берген-Бельзен, адкуль у 1945 годзе была вызвалена саюзнікамі. Падчас размовы з Папам спадарыня Брук распавяла пра светлыя моманты, якімі быў усеяны досвед пекла канцлагераў, узгадала страхі і надзеі, звязаныя з часам, у якім мы жывём, падкрэсліла значэнне памяці і ролю пажылых людзей у яе выхаванні і перадачы маладзейшым.
   
   ☞ Кітай. Католікі з Кульджы ў аўтаномным округу Сіньцзян на паўночным захадзе Кітая павінны як мага хутчэй ачысціць і пакінуць касцёл Святога Сэрца. Па рашэнні мясцовых улад, святыня ў бліжэйшы час павінна быць знесена. Гэта азначае, што група больш за 2000 вернікаў страціць месца малітвы і цэлебрацыі св. Імшы. Улады не падалі афіцыйнай прычыны зносу касцёла, але многія падазраюць, што спава датычыць выкарыстання зямлі, на якой ён стаіць. Там можа быць пабудаваны буйны гандлёвы цэнтр. Таму што касцёл знаходзіцца ўздоўж вуліцы, якая вядзе да мясцовага аэрапорта, і яна будзе набываць усё большае значэнне ў гарадскім планаванні.
   
    ☞ Англія. Дыяцэзія Салфард – першая каталіцкая дыяцэзія ў Англіі, якая прызначыла штатнага каардынатара, адказнага за ўкараненне экалагічнай стратэгіі. Пілотны даследчы праект накіраваны на аб’яднанне намаганняў усёй каталіцкай супольнасці ў Англіі і Уэльсе для вырашэння бягучага экалагічнага крызісу. Спецыялісты, якія ўдзельнічаюць у праекце “Вартаўнікі тварэння”, распрацоўваюць інструменты для разліку выкідаў вуглякіслага газу і для экалагічнага менеджменту.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.