ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Cтарэйшы салезіянін Беларусі адзначыў юбілей

З жыцця Касцёла

85-годдзе кс. каноніка Здзіслава Вэдэра SDB адзначылі 22 студзеня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні.
Большую частку свайго святарскага жыцця кс. Здзіслаў прысвяціў служэнню Божаму народу як місіянер на Усходзе, дзе прымаў удзел у адраджэнні веры пасля 70-ці гадоў ваяўнічага атэізму і пераследу Касцёла.
    А вернікі смаргонскай парафіі, дзеці і моладзь ведаюць яго як святара з адкрытым сэрцам, які нясе Бога праз сваё сціплае служэнне ў пакоры і сумленнасці.
На св. Імшу падзякі з нагоды 85-ай гадавіны з дня нараджэння кс. Здзіслава сабралася шмат вернікаў Смаргоншчыны, якім ён прысвяціў ужо амаль 20 гадоў свайго жыцця, а таксама салезіяне з усёй Беларусі на чале з рэгіянальным настаяцелем кс. Віктарам Гайдукевічам SDB. Узначаліў літургію біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
    Пасля ўрачыстай св. Імшы ў адрас юбіляра прагучала шмат слоў віншаванняў і падзякі. Былі таксама зачытаны лісты з віншаваннямі ад біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча і ад інспектара Варшаўскай салезіянскай правінцыі кс. Тадэвуша Ярэцкага.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.