ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

VI Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мк 1, 40–45
Прыйшоў да Езуса пракажоны і, упаўшы на калені, прасіў Яго: “Калі хочаш, можаш мяне ачысціць”. Езус, злітаваўшыся над ім, працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: “Хачу, будзь ачышчаны”. І адразу ж праказа сышла з яго, і ён стаў чысты. Езус строга перасцярог яго і адразу адправіў, кажучы: “Глядзі, нікому нічога не кажы; але ідзі, пакажыся святару і дай ахвяру за ачышчэнне сваё, як загадаў Майсей, для сведчання ім”. Але ён, выйшаўшы, пачаў абвяшчаць і шмат расказваць пра падзею, так што Езус не мог ужо адкрыта ўвайсці ў горад, але быў здалёк, у пустэльных мясцінах. І прыходзілі да Яго адусюль.

Бог дае нам тое, што неабходна
   Людзі ў кантакце з Богам прымаюць розныя паставы. Ёсць тыя, хто не вельмі верыць, што Пан можа выслухаць іх малітвы. Яны лічаць сябе грэшнікамі і думаюць, што Найвышэйшы слухае толькі чыстых і дасканалых. Такім чынам, яны лёгка паддаюцца расчараванню і сыходзяць са шляху, які вядзе да Бога. Ёсць і тыя, хто няспынна закідвае Пана просьбамі і патрабаваннямі. Аднак калі яны прыходзяць да высновы, што іх не пачулі, крыўдзяцца на свайго Творцу і вельмі часта адыходзяць ад Яго.
    Герой Евангелля дае нам прыклад таго, як павінны маліцца і як мусіць выглядаць наша малітва. Адзначаны смяротнай хваробай, ён не губляе надзеі, і калі ў полі яго зроку з’яўляецца Езус, падае перад Ім на калені і просіць аздаравіць. Аднак робіць гэта не назойліва. Ён глыбока перакананы, што Божы Сын здольны яго вылечыць. І адначасова лічыцца з тым, што Провід можа мець зусім іншыя планы адносна яго. Таму да Езуса звяртаецца з пакорнай просьбай: “калі хочаш”, такой далёкай ад загаду: “мусіш”.
    Пастава гэтага чалавека вучыць нас, што ў любой сітуацыі (у тым ліку перад абліччам цяжкай хваробы) неабходна мець мужнасць звярнуцца да Бога за дапамогай. Тым не менш, мы не можам патрабаваць ад Яго выканання сваіх просьбаў паводле загадзя вызначанага намі плана. Бог сам лепш ведае, што патрэбна кожнаму чалавеку, і дае тое, што неабходна для яго збаўлення.
   Езу Хрысце, у кожнай сітуацыі свайго жыцця хачу звяртацца да Цябе ў патрэбах душы і цела. Адары мяне гэтай ласкай, калі яна неабходна мне для збаўлення.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.